wd wp Пошук:

Цвярская вобласць

Цвярская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўночным захадзе краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Цвер. Утворана 29 студзеня 1935 года.

Падзяляецца на 36 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Цвер, Ржэў, Вышні Валачок, Кімры, Таржок.

Геаграфія

Месцазнаходжанне

Размяшчаецца на захадзе Еўрапейскай частцы Расіі Працягласці вобласці з поўначы на поўдзень 260 км, з захаду на ўсход — 450 км. Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Валагодскай, Наўгародскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцямі.

Клімат

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +17 — +18 °C, студзеня −9 — −7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 650 мм.

Рэльеф

Знаходзіцца на захадзе сярэдняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. На паўночным усходзе пралягае Авінішчанскае ўзвышша.

Водныя аб’екты

Вобласць налічвае больш за 800 рэчак, агульнай даўжынёй каля 17 тысяч кіламетраў. Асноўная рака — Волга. Іншыя значныя рэкі: Заходняя Дзвіна (262 км), Цверца (188 км), Мядзведзіца (269 км), Малога (280 км) і Мяжа (259 км). Па тэрыторыі вобласці праходзіць водападзел Каспійскага і Балтыйскага мораў.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва — 1406,6 тыс. чал. (2006 год), з якіх у гарадах пражываюць 73,5 %. Нацыянальны склад: рускія — 96,8, украінцы — 1,6 %, карэлы — 1,0 %, беларусы 0,6 %. Паводле звестак за 2002 у Цвярской вобласці жыло 8 581 беларусаў (0,6 %, 5-е месца)

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У склад вобласці ўваходзяць 12 гарадоў абласнога падпарадкавання і 36 муніцыпальных раёнаў. Уваходзіць у Цэнтральную федэральную акругу.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цвярская вобласць