wd wp Пошук:

Кастрамская вобласць

Кастрамская вобласць (руск.: Костромская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Цэнтр і найбуйнейшы горад Кастрама. Працягласць Кастрамскай вобласці з поўначы на поўдзень — 260 км, з захаду на ўсход — 420 км. Тэрыторыя — 60,2 тыс. км². На поўначы Кастрамская вобласць мяжуе з Валагодскай вобласцю, на поўдні — з Іванаўскай і Ніжагародскай абласцямі, на захадзе — з Яраслаўскай, на ўсходзе — з Кіраўскай вобласцю.

Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,1 %) і інш. Вобласць падзяляецца на 24 раёны.

Геаграфія

Тэрыторыя вобласці ўяўляе сабой пагорыстыя раўніну, у межах якой вылучаюцца: на захадзе — Кастрамская нізіна (вышыня 80-100 м), у цэнтры — Галіцкае ўзвышша (вышыня да 293 м) і Волга-Унжанская нізіна (вышыня да 150 м), на паўночным усходзе — Паўночныя Увалы (вышыня да 227 м).

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −11,7 °C на паўднёвым захадзе да −14,2 ° поўначы і паўночным усходзе; ліпеня — адпаведна 17,9 °C і 17,6 °C. Ападкаў 550—600 мм у год. Вегетацыйны перыяд 156—166 сутак. Па тэрыторыі вобласці працякаюць: на паўднёвым захадзе Волга, а з поўначы на поўдзень яе левыя прытокі: Кастрама, Унжа і Вятлуга. Найбольш буйныя азёры — Галіцкае і Чухламскае. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы: гліністыя і суглінкавыя на захадзе і паўночным усходзе, пясчаныя і супясчаныя — у цэнтры і на паўднёвым усходзе. У паніжэннях рэльефу распаўсюджаныя тарфяна-балотныя, уздоўж рэк і азёр — алювіяльныя глебы. Кастрамская вобласць размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць 4,1 млн га.

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации — 1993. Праверана 26 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кастрамская вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара