wd wp Пошук:

Бярозавыя

Бярозавыя[3] (Betulaсеае) — сямейства двухсемядольных раслін.

Батанічнае апісанне

Аднадомныя, лістападныя, ветраапыляльныя расліны. У сям’ю бярозавых уваходзяць дрэвы і хмызнякі з простымі, суцэльнымі чарговымі лістамі з прылісткамі, якія рана ападаюць. Кветкі ў каташковых і галоўчатых складаных суквеццях з дыхазіяў, аднаполыя, у двухчленных кругах. Плады — арэхі.

Арэал

Бярозавыя — гэта тыповыя барэальныя расліны, распаўсюджаныя ва ўсіх умераных, пазатрапічных абласцях паўночнага паўшар’я. У Беларусі прадстаўлена родамі бяроза (Betula) і вольха (Alnus). Толькі асобныя віды вольхі заходзяць у Паўднёвую Амерыку (да Чылі і Аргенціны), у Азію (да Бенгаліі і Паўночнага В’етнама, дзе растуць у гарах). Асобныя віды бярозы і вольхі даходзяць да лесатундры, у тундру, а ў гарах даходзяць да субальпійскага пояса. У гэтых умовах яны маюць карлікавую і сцелістую форму. Найбольш поўна бярозавыя прадстаўлены ў флоры ўсходніх частак Азіі і Паўночнай Амерыкі. Бярозавыя з’яўляюцца важным кампанентам хвойных і змешаных лясоў, месцамі ўтвараюць чыстыя лясныя і хмызняковыя згуртаванні.

Сістэматыка

Сямейства складае 6 ці 7 родаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Duschekia: інфармацыя на сайце GRIN
  5. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew: Duschekia

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Бярозавыя