wd wp Пошук:

Надзея Артымовіч

Надзе́я Артымо́віч (польск.: Nadzieja Artymowicz; нар. 18 лютага 1946, Аўгустова, Бельскі пав., Польшча) — беларуская паэтэса ў Польшчы. Пачала друкавацца ў 1970.

Біяграфічныя звесткі

Дзяцінства Надзеі Артымовіч прайшло ў Бельску-Падляшскім, тут яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Тарашкевіча. У 1965-67 вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, а ў наступныя гады — беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972. Пасля жыла і працавала (у т.л. перакладчыцай) у Варшаве. Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986 г. На пенсіі, жыве ў Бельску-Падляшскім.

Творчасць

Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газеце «Ніва» («Ой, ляцелі гусі»). На працягу 1970-75 г. тут было надрукавана 13 прапанаваных паэтэсай вершаў. Пачынаючы з 1976 выйшлі новыя вершы, якіх ужо нямала друкавалася на старонках «Нівы», у «Беларускім календары», часопісе «Маладосць» і інш. Многія з іх датычаць працэсу духоўнай адаптацыі асоб, якія ва ўмовах індустрыялізацыі апынуліся ў віры жыцця вялікіх гарадоў; паэтэса асэнсоўвае гэта, пазбягаючы плыткага сентыменталізму і настальгіі па адыходзячай традыцыйнай вёсцы. У вершах «Мой родны горад», «Грудка зямлі», «Ёсць тое», «П’ю прагна» гучаць патрыятычныя матывы, увасабленнем якіх ёсць пакінуты родны кут, зямля дзяцінства; для іх характэрны ідэйны і эмацыйны зарад, вера і здаровы аптымізм. Значныя мастацкія вартасці выяўляе лірыка кахання (цыкл «Мы так блізка сябе»). Выразна паэтэса паказала сваю творчую манеру ў вялікім цыкле рэфлексійных вершаў «Варшаўскія пейзажы», водгук на разнастайныя праявы жыцця знайшоў тут адлюстраванне як у дыяпазоне праблем, так і ў мастацкіх сродках іх выяўлення.

Зборнікі

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе