wd wp Пошук:

Дарафей Фіёнік

Дарафе́й (Дарак) Фіё́нік (па-падляску: Dorofiêj Fijonik, польск.: Doroteusz Fionik; нар. 14 жніўня 1968, Бельск Падляскі, ПНР) — польскі гісторык, этнограф беларускага паходжання, заснавальнік прыватнага Музею малой айчыны ў Студзіводах (раён Бельска), дзеяч беларускай культуры на Падляшшы.

Біяграфія

Мае сястру Ганну, фалькларыстку і кіраўніцу калектыва «Жэмэрва» са Студзіводаў.

Скончыў сельгастэхнікум, Вышэйшую праваслаўную семінарыю з сядзібай пры манастыры Святога Анупрыя ў Яблэчнай.

Выкладаў катэхізіс у Бельску Падляскім, дзейнічаў у Брацтве праваслаўнае моладзі, у якім праводзіў рэканструкцыю спаленай у час Другой сусветнай вайны званіцы царквы XVIII стагоддзя[1]. У 1993 заснаваў Музей малой айчыны ў Студзіводах, колішняй вёсцы каля Бельска Падляскага. Арганізатар штогадовага (ад 2004) фестываля «Там па майскай расе» ў Бельску і ваколіцах.

У 2002—2010 член Рады горада Бельск Падляскі. Займаецца сельскай гаспадаркай. Жыве ў Студзіводах. З жонкай Альжбетай маюць сыноў Максіма, Ілью і дачку Таісу.

Навуковая дзейнасць

Ад пачатку 1990-х гадоў займаецца гісторыяй і этнаграфіяй Бельскай зямлі. Аўтар і суаўтар некалькіх кніг, у тым ліку серыі, прысвечанай гісторыі невялікіх мясцовасцей на Падляшшы (разам з а. Рыгорам Сасной). Ад 1998 — заснавальнік і галоўны рэдактар краязнаўчага штоквартальніка «Бельскі гасцінец». У 1994 стаў адным з сузаснавальнікаў Беларускага гістарычнага таварыства. Супрацоўнік штотыднёвіка «Ніва», штомесяцнікаў «Przegląd Prawosławny», «Czasopis», член рэдакцыі «Białoruskich Zeszytów Historycznych».

Узнагароды

У 1996 атрымаў адну з найвышэйшых узнагародаў у конкурсе Фундацыі культуры «Малыя айчыны — традыцыя для будучыні» за праект «Бельск Падляскі — сэрца пагранічча» (разам з Яўгенам Вапам). У 2003 і 2005 — узнагароджаны прэміяй маршалка Падляскага ваяводства за прапаганду і ахову культурнай спадчыны. У 2006 стаў лаўрэатам прэміі імя Зыгмунта Глогера за прапагандысцкую і выдаўнічую дзейнасць, ахову помнікаў і стварэнне Музею малой айчыны[2]. У 2010 узнагароджаны ордэнам святой Марыі Магдалены III ступені ПАПЦ.

Зноскі

  1. http://www.wigry.org/projekty.php?pid=148&f=doc&fileid=269(недаступная+спасылка).
  2. STOPKA :: Laureaci dotychczasowych edycji konkursu im. Zygmunta Glogera.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Этнографы Польшчы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Ніва»
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельску Падляскім
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў