wd wp Пошук:

Ежы Плютовіч

Е́жы Плюто́віч (польск.: Jerzy Plutowicz, 30 студзеня 1947, Бельск-Падляшскі) — польскі паэт і эсэіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 студзеня 1947 у Бельску Падляшскім. Вывучаў рускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Жыве ў Беластоку.

Творчасць

Дэбютаваў у 1967 г. на старонаках часопісу «Сучаснасць» («Współczesność»). Пасля яго вершы публікаваліся ў «Паэзіі» («Poezja»), «Творчасці» («Twórczość»), «Культуры» («Kultura»), штомесячніку «Сімвалы» («Charaktery»). У 1975 г. выдаў першы паэтычны зборнік «Некалі значыць ніколі» («Niegdyś to znaczy nigdy»). З’яўляецца трохразовым лаўрэатам літаратурнай прэміі В. Казанецкага. У 2006 г. выдаў зборнік эсэ «Раптам, у свеце» («Nagłe, w świecie»). Тэксты Плютовіча перакладзены на беларускую, украінскую, сербскую і англійскую мовы. Сам аўтар займаецца таксама перакладамі, перакладаў творы Сакрата Яновіча, Васіля Петручука.

Біябліяграфія

Выдаў паэтычныя зборнікі:

Эсэ:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельску Падляскім
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў