wd wp Пошук:

Луцк

Луцк (укр.: Луцьк) — горад ва Украіне, адміністрацыйны цэнтр Валынскай вобласці. Насельніцтва — 211 тыс. чал. (2010).

Гісторыя

Першая пісьмовая згадка датуецца 1085 годам. Да сярэдзіны XII ст. ў складзе Кіеўскай Русі, пазней ва Уладзіміра-Валынскім (Галіцка-Валынскім) княстве. У 1240 разбураны мангола-татарамі. 3 сярэдзіны XIV ст. ў складзе ВКЛ. У XIV — сярэдзіне XX ст. цэнтр Луцкай рымска-каталідкай епархіі, у якую ўваходзілі тэрыторыя Валыні і паўднёвай Беларусі (да канца XVIII ст.). У 1432 атрымаў магдэбургскае права. Паводле Люблінскай уніі (1569) у складзе Польшчы, цэнтр Валынскага ваяводства. Гараджане падтрымалі паўстанне Налівайкі (1594—1596). У 1706 разбураны шведамі. 3 1795 у складзе Расійскай Імперыі, з 1797 года — павятовы горад Валынскай губерні. У І сусветную вайну каля Луцка рускія войскі прарвалі аўстра-германскі фронт (1916). У 1918 годзе акупіраваны войскамі Германіі, у 1919 — Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года — у Польшчы. У 1924—1937 гадах у горадзе дзейнічала Брыгада КАП «Валынь». 3 1939 года ў складзе УССР, цэнтр Валынскай вобласці.

У Луцку знаходзіцца помнік архітэктуры — Луцкі замак (замак Любарта).

Гаспадарка

Прамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, лёгкая, харча-смакавая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт

Чыгуначная станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прыстань. Дзейнічае тралейбус.

Навука і адукацыя

Вышэйшыя навучальныя ўстановы Луцка:

Навучальныя ўстановы Луцка прафесійна-тэхнічнай адукацыі:

Выдатныя мясціны

Архітэктурныя помнікі: Верхні замак (XIII—XVI ст.), рэшткі сцен Ніжняга замка (XIV—XVII ст.), Пакроўская (XV ст.) і Крыжаўзвіжанская (1619—20) цэрквы, езуіцкі калегіум (XVII ст.), касцёл (1606— 25), сінагога (1626—29), манастыр трынітарыяў (1728—30), Троіцкі сабор (1754) і інш.

Гісторыка-архітэктурны запаведнік (з 1970).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 рокуКиїв: Державна служба статистики України.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Валынскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Луцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара