wd wp Пошук:

Горы-Горацкая земляробчая школа

Гісторыя стварэння

24 красавіка 1836 года быў выдадзены ўказ цара Мікалая І Сенату аб адкрыцці Горыгорацкай земляробчай школы.30 мая 1837 года адбылася ўрачыстая закладка падмурка галоўнага вучэбнага корпуса. Да 1840 года было ўзведзена 35 пабудоў: 3 каменныя трохпавярховыя карпусы, майстэрні, аранжарэя, жылыя дамы для выкладчыкаў, лазарэт, лазня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Школа складалася з двух разрадаў: першага — ніжэйшага і другога — вышэйшага. Першы разрад быў прызначаны рыхтаваць «земляробчых вучняў» і даваў ім асновы аграноміі. Камплектаваўся ён у асноўным з дзяцей дзяржаўных і прыгонных сялян 16-20 гадовага ўзросту. Паступаючыя павінны былі ўмець пісаць, чытаць і ведаць чатыры дзеянні арыфметыкі. На працягу трох гадоў вучні вывучалі падрыхтоўчыя і спецыяльныя сельскагаспадарчыя прадметы, на даследчых палях і ферме выконвалі практычныя работы. Другі разрад рыхтаваў аграномаў-практыкаў, і паступаць туды маглі дзеці толькі «свабоднага стану». Прыгонным доступ быў закрыты. Навучэнцы вывучалі хімію, заалогію, батаніку, са спецыяльных сельскагаспадарчых навук — аграномію, лесаводства, гісторыю і статыстыку сельскай гаспадаркі. Усе навучэнцы жылі ў пансіёне. За імі назіралі інспектары і наглядчыкі з унтэр-афіцэраў. Навучэнцаў каралі розгамі і саджалі ў карцэр. На працягу трох гадоў не адпускалі дадому, нават на канікулы. Першым дырэктарам школы быў доктар філасофіі Ф. Ф. Стэндар, выхаванец Дэрптскага ўніверсітэта. 19 студзеня 1842 года зацвярджаецца «Дадатковая пастанова» да становішча Горыгорацкай земляробчай школы 1836 года, мэтай якой было значнае павышэнне ролі другога разраду школы. Ён быў пераўтвораны ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову. Прымалі туды толькі дзяцей дваран і разначынцаў, якія скончылі гімназіі ці вытрымалі ўступныя экзамены. У вучэбны план дадаткова ўводзілася вывучэнне рускага заканадаўства, механікі, мінералогіі, рускай славеснасці, нямецкай мовы і іншых прадметаў. У школе ў першыя гады вучылася : ад 7 ў 1840 да 38 чалавек у 1843 годзе. А вось з 1844 года іх колькасць узрасла да 116 чалавек. Гэта было звязана з тым, што Сінодам Расіі было вырашана рыхтаваць у Горках выхаванцаў духоўных семінарый для таго, каб потым яны выкладалі аграномію ў семінарыях. Адначасова з вучэбнымі заняткамі ў Горыuорацкай земляробчай школе вяліся і навуковыя даследаванні. Для гэтага выкарыстоўвалася асобнае даследчае поле ў дваццаць дзесяцін зямлі ў Горацкім фальварку і ўчастак у батанічным садзе. Заснаванае ў 1840 годзе, яно было першым даследчым полем у Еўропе. Дастаткова высокі ўзровень выкладання, навуковая работа стварылі перадумовы для пераўтварэння вышэйшага разраду земляробчай школы ў інстытут.

Вядомыя выкладчыкі Горыгорацкай земляробчай школы

Вядомыя выхаванцы Горыгорацкай землярорбчай школы

Крыніцы

Лiтаратура

Кнiгi i брaшуры

Артыкулы ў энцыклапедыях

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Горкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Гісторыя сельскай гаспадаркі