wd wp Пошук:

Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў

Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў (нар. 4 мая 1949, в. Круглоўка, Руднянскі раён, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання, гісторыі навукі, тэхнікі і адукацыі. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992-2002), НАН Беларусі (2003), доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1971 годзе. З 1971 года — старшы інжынер-кантралёр Руднянскага раённага аддзялення Смаленскага абласнога вытворчага аб’яднання «Рассельгастэхніка». З 1973 года — майстар участка механічнага цэха № 1 завода «Гомсельмаш». Працаваў з 1973 года асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры механізацыі жывёлагадоўлі, у 1992—1995 гадах — рэктарам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1995—1997 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў і аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1997 быў абраны віцэ-прэзідэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. У 1997 годзе перайшоў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь для работы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў на прафесійнай аснове. Працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.

З 2000 года — намеснік старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 2003 па 2017 — рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. У цяперашні час - прафесар кафедры машын і апаратаў харчовых вытворчасцей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій[2]

Узнагароды

Бібліяграфія

Навуковыя працы па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій, камплектаў машын і абсталявання для ўборкі, перапрацоўкі і выкарыстання ўраджаю сельскагаспадарчых культур на насенне і корм жывёлам, а таксама па гісторыі навукі, тэхнікі і адукацыі на Беларусі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 252. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Кафедра машин и аппаратов пищевых производств

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Руднянскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Беларускай аграрнай партыі
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных