wd wp Пошук:

Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліўшыц. Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц (нар. 1 лютага 1946, Красны Кут Саратаўскай вобласці) — літаратуразнавец, публіцыст, гісторык, навуковец, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагападарчай акадэміі, ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. У ліпені 1946 года сям’я пераязджае ў Горкі Магілёўскай вобласці. Бацька — Маісей Хаймавіч (1917—1993), паходзіць з Віцебскай вобласці, інвалід па зроку, добраахвотнікам у час Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, потым працаваў загадчыкам адзела культуры Горацкага райвыканкама, дырэктарам кінатэатра, загадчыкам фільматэкі РАНА. Маці — Глікіна Соф’я Давыдаўна (1905—1979) паходзіць з Гомельскай вобласці, працавала загадчыцай Горацкай раённай дзіцячай бібліятэкі.

У 1964 г. скончыў Горацкую СШ № 2, працаваў на вытворчасці, з 1965 па 1969 гг. вучыўся на гістарычным факультэце Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Скончыўшы яго з адзнакай у 1969—1972 гг. працаваў настаўнікам гісторыі Панкратаўскай СШ Горацкага раёна, служыў у Савецкай Арміі, інспектарам РАНА Горацкага райвыканкама. З 1972 па 1998 гг. працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры навуковага камунізму, філасофіі і паліталогіі. У 1975—1979 гг. вучыўся на завочным аддзяленні аспірантуры БДУ. Падрыхтаваў і абараніў дысертацыю на тэму «Станаўленне і развіццё аграпрамысловых вытворчых калектываў». Кандыдат філасофскіх навук (1980), дацэнт (1981). З 1998 па 2005 г. — першы дырэктар Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея і на 0,5 стаўкі — дацэнт кафедр філасофіі і паліталогіі, маркецінга і права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. З 2005 года — рэдактар часопіса «Вестник БГСХА», прафесар кафедры гісторыі дзяржавы і права акадэміі БДСГА. З’яўляўся заснавальнікам Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, музея-кабінета М. Гарэцкага. Па яго ініцыятыве ў Горках ў 1992 годзе прайшлі Першыя Гарэцкія навуковыя чытанні, удзельнічаў у стварэнні музея — сядзібы М. Гарэцкага ў вёсцы Малая Багац’еўка Мсціслаўскага раёна. Па яго ініцыятыве ў 1996 годзе пачалося выданне ў Горках брашур і кніг у серыях: «Выдающиеся педагоги и воспитанники БГСХА», з 1997 г. — «Імі ганарыцца Горацкая зямля» і «Гісторыя працоўных калектываў Горацкага раёна», з 2001 г. «История факультетов и кафедр БГСХА». Быў арганізатарам і старшынёй Горацкага раённага краязнаўчага таварыства «Бацькаўшчына», Горацкага раённага культурна-асветніцкага яўрэйскага таварыства імя Б. Іофэ.

У 1970—1984 гг. надрукаваў шмат артыкулаў па гісторыі Горак і БДСГА ў рэспубліканскім, абласным і раённым друку. У 1984 гэтыя матэрыялы былі абагульнены ў кнізе «Горки. Историко-экономический очерк»(1984), у 1989 годзе выходзіць 2-ое выданне гэтай кнігі. Актыўна займаўся вывучэннем гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Аўтар шматлікіх кніг і брашур па гісторыі гэтай навучальнай установы.

Зараз аўтар больш як 90 кніг і брашур, 850 артыкулаў па філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, педагогіцы, правазнаўству, гісторыі дзяржавы і права, гісторыі Горак, гісторыі аграрнай адукацыі і навукі Беларусі, гісторыі БДСГА, этнаграфіі і літаратуразнаўству.

Піша на беларускай і рускай мовах. Навуковыя працы надрукаваны ў Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Кыргызстане, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Польшчы і Ізраілі.

З 2007 года жыве ў Ізраілі ў горадзе Ноф а Галіль(былы Нацрат Іліт), займаецца літаратурнай і навуковай працай. Выдаў чатыры кнігі па гісторыі г. Ноф а Галіль у Ізраіле і Германіі.

Ацэнка навуковай і краязнаўчай дзейнасці

А. Р. Цыганов — акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі(НАН), замежны сябра Расійскай Акадэміі Расіі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі лічыць, што Уладзімір Ліўшыц з’ўляецца самым выдатным гісторыкам вышэйшай адукацыі і навукі Беларусі[1].

Член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі В. А. Шаршуноў ацэньваючы ўклад У. М. Ліўшыца ў вывучэнні гісторыі БСХА і г. Горкі, а таксама Магілёўшчыны пісаў: «Пройдзе невялікі перыяд часу і навуковая грамадскасць БДСГА, ды і Рэспублікі, ацэніць талент У. М. Ліўшыца і яго публістычны дар, а таксама велізарную працу, праведзеную ім па аднаўленні гісторыі Магілёўшчыны, Горацкага краю і нашай найстарэйшай ВНУ. Такіх працаздольных і адораных людзей не так ужо шмат. Гэта залаты фонд нашага беларускага народа»[2].

Высокі аўтарытэт гісторыка і краязнаўца пацвярджаецца тым, што У. Ліўшыцу было даручана напісанне артыкулаў пра Горкі і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Беларускай гістарычнай энцыклапедыі, Беларускай 18-томнай энцыклапедыі, энцыклапедыі Вялікага княства Літоўскага. Пад яго рэдакцыяй выйшла больш як 35 мастацкіх і навуковых кніг.

Літаратурная творчасць

У. Ліўшыц дэбютуе ў 1970 годзе — часопіс «Маладосць» друкуе ягоны першы гісторыка- краязнаўчы нарыс «Вуліца Бруцара-Ерафееўская».

Асобнае месца ў творчасці займае літаратуразнаўства, ці па словах У. Ліўшыца “Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Ім знойдзены сувязі рускіх пісьменнікаў Г. Дзяржавіна, А. Чэхава, М. Чарнышэўскага, П. Мельнікава з жыхарамі Горак, студэнтамі і выкладчыкамі Горы-Горацкага земляробчага інстытута, сюды слалі лісты Т. Шаўчэнка, І. Тургенеў і Л. Талстой, тут вучыліся і працавалі беларускія пісьменнікі М. Гарэцкі, Л. Чарняўская, С. Фамін, Ю. Гаўрук, М. Ганчарык, А. Вечар, Н. Тулупава, сюды прыязджалі Я. Купала, Я. Колас, У. Караткевіч і І. Эрэнбург. На гэтай зямлі нарадзіліся В. Каваль, М. Булахаў, А. Каршуноў, Г. Шчарбатаў і Л. Разгон.

Тут вучыўся прататып галоўнага героя рамана М. Чарнышэўскага «Что делать?», будучы аўтар знакамітай беларускай паэмы «Тарас на Парнасе». Гэтыя пошукі абагульнены ў кнігах і брашурах: «Раскопкі вакол горацкага „Парнаса“. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі» (1992), «Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць» (1993); «Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Кароткі даведнік» (1997); «Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля» (1997), «Даследчык беларускай літаратуры. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці літаратуразнаўцы Барыса Іофе» (1999), «Раскопкі вакол горацкага „Парнаса“. Літаратуразнаўчыя нарысы» (2001).

У 2019 годзе кніга «Раскопкі вакол Горацкага „Парнаса“. Літаратуразнаўчыя нарысы» была надрукавана ў 3-х кнігах.

Ацэнка літаратурнай творчасці

Алесь Марцінкевіч — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча, літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, літаратурнай прэміі «Залаты купідон», прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» у рэцэнзіі, надрукаванай у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (2001, 2 лістапада) на кнігу У. Ліўшыца «Раскопкі вакол Горацкага парнаса» назваў яе — «Энцыклапедыя горацкай зямлі»[3].

Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначаў, што Уладзімір Ліўшыц « …один из наших старейших исследователей в глубинке, работающий столь плодотворно»[4].

Прызнанне

Узнагароды

Мастацкія творы, прысвечаныя У. Ліўшыцу

Вершы

Песні

Бібліяграфія

Кнiгi i брашуры

Артыкулы ў энцыклапедыях

Надрукавана пад рэдакцыяй i з удзелам У. М.Лiўшыца

У 2003—2007 гг. з’яўляўся рэдактарам навукова — метадычнага часопiса «Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии»

Зноскі

  1. Цыганов, А. Р. Выдающийся историк высшего образования и науки Беларуси В кн.: Скоромная, С. С., Студнева, М. М. Летописец Горецкой земли. Биобиблиографический указатель — Горки:2016. С. 107—109
  2. Вячеслав Алексеевич Шаршунов / сост. : А. Р. Цыганов[и др.]. — Могилев : МГУП, 2017 (Биобиблиография ученых МГУП). ISBN 978-985-6985-88-4.С.42-43
  3. Марцінкевіч, Алесь. Энцыклапедыя горацкай зямлі//Літаратура і Мастацтва. 2001. 2 лістапада
  4. Саламаха, Владимир. Подвижники из глубинки//газета “Советская Белоруссия.2000.15 июня

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Нарадзіліся ў 1946 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Пісьменнікі Ізраіля
Журналісты паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Красным Куце
Кандыдаты філасофскіх навук
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Літаратуразнаўцы Беларусі
Вучоныя паводле алфавіта
Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Нарадзіліся 1 лютага
Краязнаўцы Беларусі
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Публіцысты Беларусі
Дактары філасофіі
Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Асобы
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў