wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Курдзека

Аляксандр Паўлавіч Курдзека (нар. 12 чэрвеня 1964, в. Дзядкі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі навуковец у галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (2006), прафесар (2007), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2007).

Біяграфія

У 1989 г. скончыў з адзнакай Віцебскі ветэрынарны інстытут.

У 1989—1992 гг. — ветэрынарны ўрач племзавода «Порплішча» Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

У 1989—1993 гг. вучыўся ў аспірантуры на кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Язвенный гастрит у свиней: иммунология, диагностика, терапия и профилактика».

Працаваў асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры клінічнай дыягностыкі, прафесарам, загадчыкам кафедры ўнутраных незаразных хвароб, прарэктарам па навуковай рабоце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

У 2006 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Гастроэнтерит и гипатодистрофия свиней в условиях промышленной технологии».

З 2008 г. — рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, прафесар кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы звязаны з распрацоўкай высокаэфектыўных прэпаратаў для лячэння жывёл і прафілактыкі ўнутраных хвароб. Упершыню апрабаваны шматпланавая група метадаў вывучэння патагенезу хвароб страўніка, кішэчніка і печані з выкарыстаннем хірургічных, біяхімічных, мікрабіялагічных методык. Распрацаваў новыя метады ультрагукавога абследавання аператыўнай біяпсіі печані свіней. Распрацаваў 20 ветэрынарных прэпаратаў, аўтар 17 рэкамендацый па ўдасканаленні заатэхнічных і ветэрынарных мерапрыемстваў у жывёлагадоўлі, атрымаў 5 патэнтаў і рацыяналізатарскіх прапаноў.

Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку 26 падручнікаў, даведнікаў і манаграфій.

Пад яго кіраўніцтвам выкананы і паспяхова абаронены чатыры кандыдацкія дысертацыі.

З’яўляецца правадзейным членам Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі.

Сябра Беларускага фізіялагічнага таварыства імя І. П. Паўлава .

З’яўляецца членам Нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі «Кіраванне якасцю», уваходзіць у склад навукова-тэхнічнага Савета і фармацептычнага Савета Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Узнагароды

Узнагароджаны Граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»