wd wp Пошук:

Уладзіслаў Ігнатавіч Кіркор

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кіркор. Уладзіслаў Ігнатавіч Кіркор (1886, в. Карчоўка, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 12 красавіка 1942) — прафесар, першы дырэктар адноўленага ў 1919 годзе Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1903—1907 гадах член РСДРП.

Біяграфія

Скончыў Горацкае каморніцка-земляробчае вучылішча, потым матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1909 годзе абараніў дысертацыю і з 1910 года па 1919 год працаваў у каморніцка-земляробчым вучылішчы.

У 1919—1920 гадах прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і быў абраны першым яго дырэктарам (1919—1924).

Працаваў прафесарам у Сібірскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства (г. Омск), у 1928—1929 гадах быў загадчыкам кафедры землеўпарадкавання і праектавання.

Арыштаваны 1 студзеня 1933 года ў Горках, асуджаны 8 мая 1933 года як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі ў сістэме наркамата земляробства БССР» да 10 гадоў. Рэабілітаваны трыбуналам 16 ліпеня 1958 года[1].

Зноскі

  1. КІРКОР Уладзіслаў Ігнатавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Омскага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных