wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі

Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі (1905, мяст. Койданава, Мінскі павет, Мінская губерня, цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. — 1969, Мінск) — беларускі вучоны, дзяржаўны дзеяч, кандыдат навук (1936). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1938 годзе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігодку (1923). Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску. У 1925 паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1929 атрымаў дыплом інжынера лясной гаспадаркі і паступіў у аспірантуру Гомельскага лесатэхнічнага інстытута. З 1932 дацэнт. У жніўні 1934 пераехаў у Мінск, паступіў у аспірантуру БелАН. У 1936 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Са студзеня 1938 рэктар БДУ.

Арыштаваны 12.7.1938 на рабоце. Падчас следства прызнаўся ў «шпіянажы і шкодніцтве», потым ад сваіх слоў адмовіўся. 10.3.1940 справа У. Бабраўніцкага была спынена і праз тыдзень яго вызвалілі.

Да 2-й сусветнай вайны дацэнт кафедры арганічнай хіміі БДУ. Падчас вайны ў эвакуацыі (Татарская АССР, Масква). З 1947 зноў у БДУ. Спрабаваў абараніць доктарскую дысертацыю, але ў чэрвені 1952 на сходзе кафедры арганічнай хіміі з-за «адсутнасці неабходных друкаваных прац» не атрымаў рэкамендацыі. У 1955 з шэрагам іншых выкладчыкаў БДУ звольнены «ў сувязі са скарачэннем штатаў».

Памёр у 1969 годзе. Пахаваны на Усходніх могілках разам з жонкай Валянцінай Віктараўнай Бабраўніцкай (1917-2004).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Памерлі ў 1969 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Выкладчыкі БДУ
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вучоныя Беларусі
Рэктары БДУ
Нарадзіліся ў Дзяржынску