wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Назараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назараў.

Сяргей Іванавіч Назараў (14 кастрычніка 1928, в. Барадзіно, Дубровенскі раён, Аршанская акруга — 11 жніўня 1999) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974), акадэмік УАСНГІЛ (1988), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1953 годзе. У 1958—1961 гг. працаваў на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай станцыі, з 1961 г. — у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай нечарназёмнай зоны СССР у Мінску. Працуе загадчыкам аддзела, з 1968 г. становіцца намеснікам дырэктара. З 1980 па 1992 - рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1992 па 1999 - начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў і аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

С. І. Назараў напісаў працы па тэхніцы і тэхналогіі ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана больш як 20 сельскагаспадарчых машын, якія выпускаюцца прамысловасцю Беларусі[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ, РАН

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня