wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Саскевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саскевіч. Павел Аляксандравіч Саскевіч (нар. 10 чэрвеня 1957 года, в. Млынок, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аховы раслін, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі(2009).

Біяграфія

У 1983 г. скончыў з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграномія».

З 1985 па 1988 гг. працаваў старшым аграномам вучэбна-вопытнай гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 19881999 гг. — асыстэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры аховы раслін, дэкан аграэкалагічнага факультэта.

З 1999 г. працаваў прарэктарам па навуковай работе, у 2003 гю прызначаны прарэктарам па завочным навучанні, а ў 2009 г. пераведзены на пасаду першага прарэктара.

З 2014 да 2018 гг. — рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія». Зараз працуе навуковым супрацоўнікам у акадэміі.

Навуковая дзейнасць

У 1990 г. абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Уплыў покрыўных культур і нормаў высеву на насенную прадуктыўнасць канюшыны гібрыднай».

У 2014 г. абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сельскагаспадарчых навук на тэму «Навуковыя асновы павышэння прадуктыўнасці тэхнічных культур (лён-даўгунец, рапс яравы, сланечнік) у сістэме біялагічных і тэхналагічных фактараў».

Навуковыя даследаванні ў галіне навукова абгрунтаванай сістэмы абароны тэхнічных культур ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля, што дазваляе істотна знізіць узровень шкоды шкоднымі арганізмамі і павысіць прадуктыўнасць агроценозов.

Па дадзеных навуковых даследаванняў ім распрацавана больш за 20 рэкамендацый для сельскагаспадарчых арганізацый, з іх 6 зацверджаны МТС Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Гэта дазволіла шматлікім гаспадаркам атрымліваць высокія вынікі ў галіне раслінаводства.

Саскевіч П. А. яўляецца старшынёй Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па завочным навучанні вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі ў галіне сельскай гаспадаркі, сябрам рэдкалегіі Рэспубліканскага навукова-практычнага часопіса «Земляробства і абарона раслін», Вучонага Савета акадэміі.

Аўтар і сааўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку двух падручнікаў, 3 навучальных дапаможнікаў па абароне раслин з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 даведника зацверджанага НТС Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, 12 лекцый, якія шырока выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе сельскагаспадарчых ВНУ Рэспублікі Беларусь. Маюцца публикаціі на англійскай і польскай мовах. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.

Зараз працуе навуковым супрацоўнікам у БДСГА.

Крымінальны пераслед

У 2011 г. фіктыўна ўладкаваў на працу ў БДСГА свайго зяця, каб той не плаціў унёскі ў Фонд сацабароны[1]. 12 чэрвеня 2018 г. судом Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці быў прысуджаны па арт. 424, ч. 2 КК РБ, да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады і штрафу ў памеры 7350 руб., і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.[2].

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Архівавана 14 чэрвеня 2018. Фиктивно устроил зятя, а тот после развода его “сдал”. За что осудили ректора сельхозакадемии в Горках (руск.)  Архівавана 14 чэрвеня 2018.
  2. Судом Дрибинского района Могилевской области постановлен приговор по уголовному делу в отношении должностного лица Белорусской государственной сельхозакадемии, обвиняемого в совершении коррупционного преступления (руск.)

Літаратура

У сеціве

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі