wd wp Пошук:

Анатоль Маісеевіч Каган

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каган. Анатоль Маісеевіч Каган (10 жніўня 1945, в. Еткуль Чалябінскай вобласці — 26 верасня 2013, Горкі) — беларускі эканаміст, прафесар, доктар эканамічных навук.

Біяграфія

У 1963 годзе скончыў Горацкую СШ № 2. У 1968 г. з адзнакай эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля працаваў кіраўніком навукова-даследчага сектара акадэміі, а ў 1970—1974 гадах — галоўным эканамістам калгаса імя Жданава Горацкага раёна.

У 1974 г. А. М. Каган паступіў у вочную аспірантуру пры кафедры арганізацыі вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах акадэміі. У 1976 г. абраны на пасаду асістэнта кафедры арганізацыі вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах і пераведзены ў завочную аспірантуру. У 1979 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук. З 1981 г. працуе у акадэміі старэйшым выкладчыкам і дацэнтам. У 1987 г. яму было прысвоена вучонае званне дацэнта.

У 2006 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Фарміраванне рыначнага механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе Беларусі». Прафесар з 2007 г.

З 2007 г. працаваў прафесарам кафедры аграбізнесу і дэканам эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Навуковыя даследаванні А. М. Кагана прысвечаны распрацоўцы тэарэтычных і метадалагічных асноў фарміравання і эфектыўнага функцыянавання рыначнага механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе. Ім распрацавана мадэль аптымізацыі прапорцый фондаў накаплення і спажывання і іх структуры ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах з удакладненнем крытэрыяў спецыялізацыі і спалучэння галін, а таксама механізм фарміравання і пераразмеркавання даходаў удзельнікаў кааперацыйна-інтэграцыйных аграпрамысловых аб’яднанняў, парадак вызначэння іх доляй у прыбытку на аснове нарматыўна-размеркавальнага метаду ацэнкі ўкладу пэўных аграпрамысловых структур у вытворчасць канчатковага прадукту.

Пад кіраўніцтвам Кагана А. М. абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі. Ён аўтар больш за 200 навуковых і навукова-метадычных прац. Частка прац надрукавана ў Англіі і Польшчы.

Узнагароды

Узнагароджаны знакам Міністэрства адукацыі Беларусі «Выдатнік адукацыі».

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Горках