wd wp Пошук:

Салонікі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Салонікі (значэнні). Сало́нікі[1], Саланікі[1] або Фесалонікі[1] (грэч.: Θεσσαλονίκη, англ.: Thessaloniki, балг.: Солун, турэцк.: Selanik) — другі па велічыні горад Грэцыі з насельніцтвам разам з прыгараднымі тэрыторыямі больш 800 тысяч чалавек (дадзеныя 2001 г.).

У наваколлях Салонік размешчана вялікая колькасць невялікіх населеных пунктаў, якія ўлетку з’яўляюцца месцам турызму, а ўзімку — звычайнымі аграрнымі вёскамі.

У Салоніках размешчаныя аэрапорт і буйны марскі порт, які па сваім эканамічным значэнні займае другое месца пасля Афін.

Гісторыя горада

Антычны перыяд

Горад Салонікі быў заснаваны царом Македоніі Касандрам у 315 г. да н. э.. Жонкай цара Касандра была зводная сястра Аляксандра Вялікага — Фесалоніка, імем якой цар назваў новы горад, аб’яднаўшы ў яго 26 драбнейшых паселішчаў, існаваўшых у той час уздоўж берагоў Тэрмічнага заліва. Менавіта тады горад і набыў свой эліністычны характар, які захоўваўся ў агульных рысах да канца 15 стагоддзя.

Візантыйская імперыя

Асманская імперыя

Рээлінізацыя

Горад быў адваяваны грэкамі толькі падчас Балканскіх войн 1912—1913 гг. Пасля генацыду яўрэйскага народа ў гады другой сусветнай вайны і адтоку турэцкага насельніцтва Салонікі ізноў сталі практычна цалкам грэчаскім горадам.

Выгляд з мора на стары горад

Славутасці

Белая Вежа, знак горада

Галоўны архітэктурны знак горада — Белая вежа, пабудаваная на беразе заліва ў XV ст. на падмурках больш старажытных будынкаў. Крэпасць і вежы, панавальныя над гістарычнай часткай горада, ставяцца да XIV ст. Адзін з найстаражытных будынкаў у горадзе — захаваўшыяся часткі палаца імператара Галерыя, улучальныя трыўмфальную арку і маўзалей IV ст.

Салонікі багатыя помнікамі раннехрысціянскага і візантыйскага дойлідства, якія занесеныя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Салонікі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Грэцыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара