wd wp Пошук:

Кішынёў

Кішынёў (рум.: Chişinău [kiʃiˈnəw]) — сталіца і самы буйны горад Малдовы, на рацэ Бык (прыток Днястра). Цэнтр чыгунак і аўтадарог, міжнародны аэрапорт. Насельніцтва складае 780 000 жыхароў (2008).

Гісторыя

Упершыню згадваецца як сяло ў даравальнай грамаце маладаўскага гаспадара Стэфана III Вялікага баярыну Вайкулу (1466). Быў вотчынай баяр, з 1641 года — Яскага манастыра. Горад з 1712 года. З пачатку 16 стагоддзя да 1812 года пад уладай Турцыі. Неаднаразова разбураны (у канцы 17 стагоддзя татарамі, у 1739, 1787, 1791 туркамі). У Руска-турэцкую вайну 1735-39 тут адбылося антытурэцкае паўстанне. На мяжы 18-19 стагоддзяў у Кішынёве 22 гарбарныя, 18 свечачных, 5 гарбарных майстэрняў. З 1812 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1818 года цэнтр Бесарабскай вобласці (з 1873 года губерні). У 1820-23 гадах у Кішынёве адбываў ссылку А.С.Пушкін. У пачатку 19 стагоддзя Кішынёў — адзін з цэнтраў па падрыхтоўцы антытурэцкага паўстання на Балканах пад кіраўніцтвам А.Іпсіланці. У 1833 годзе адкрыта гімназія і друкарня. Развіццю прамясловасці (у 1903 годзе каля 60 прадпрыемстваў) садзейнічала будаўніцтва чыгункі.

У горадзе ў 18741917 гг. жыў і працаваў беларускі этнограф, пушкініст А. Н. Шыманоўскі.

У студзені 1918 года Кішынёў у складзе Румыніі. З 1940 года ў складзе СССР, сталіца Малдаўскай ССР. У Другую Сусветную вайну (ліпень 1941-жнівень 1944) акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. З 1991 года сталіца незалежнай Рэспублікі Малдова.

Насельніцтва

Кішынёў
   Год    Насельніцтва 
18127.000
183534.000
186193.400
1897108.500
1913116.500
1930114.800
1950134.000
1963253.500
1980519.200
1991676.700
1993663.400
1996662.500
2002662.200
2003662.400
2004662.200
2005592.600
2006593.800

Архітэктура

Кішынёў падзяляецца на Ніжні горад з сярэднявечнай планіроўкай і Верхні горад з рэгулярнай планіроўкай. Сярод помнікаў: Царква Раства Маці Божай (Мазаракіеўская, 18 стагоддзе), кафедральны сабор (1830-35, архітэктар А.І.Мельнікаў), трыумфальная арка.

У 1918-40 гг. Кішынёў забудоўваўся невялікімі асабнякамі з цэглы і вапняку. У 2-ю Сусветную вайну моцна пашкоджаны. Паводле генплана 1947 года (кіраўнік А.Шчусеў) рэканструяваны цэнтр горада, пракладзены праспекты, узведзены адміністрацыйныя будынкі, забудавана Прывакзальная плошча. У 1955-80 гг. створаны добраўпарадкаваныя жылыя раёны (Рышканаўка, Батаніка, Баюканы).

Прамысловасць

Машынабудаванне, харчасмакавая (вінаробныя, пладоваагароднінакансервавая), дрэваапрацоўчая, лёгкая (гарбарна-абутковая, трыкатажная).

Адукацыя

Тэатры і музеі

Транспарт

Дзейнічае міжнародны аэрапорт Кішынёў, чыгуначны вакзал і 3 аўтавакзалы (Цэнтральны, Паўночны і Паўднёвы). Грамадскі транспарт прадстаўлены тралейбусамі, аўтобусамі і маршрутным таксі.

Гарады-пабрацімы

Станам на 2013 год, у Кішынёва маецца 16 гарадоў-пабрацімаў[3][4]:

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Nicu V. Localitățile Moldovei în documente și cărți vechi: îndreptar bibliografic. Volumul 1: A-LChișinău: Universitas, 1991. — С. 173. — 508 с. — ISBN 5-362-00841-2
  2. Численность постоянного населения Республики Молдова на 1 января 2011 года в территориальном разрезе (руск.)
  3. Oraşe înfrăţite(рум.) . Праверана 16 кастрычніка 2012.
  4. Адрыян Панку. Пазнай пабрацімаў самых буйных населеных пунктаў Малдовы (нявызн.) (недаступная спасылка). Tribuna.md (23 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 19 мая 2014.
  5. Ашдод і Кішынёў сталі гарадамі-пабрацімамі
  6. Падпісана пагадненне аб пабрацімстве Кішынёва з Чарнаўцамі (нявызн.), point.md (14 кастрычніка 2014). Праверана 21 кастрычніка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сталіцы дзяржаў
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Сталіцы еўрапейскіх дзяржаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кішынёў
Гарады Малдовы