wd wp Пошук:

Плаешці

Плаешці[3] (рум.: Ploieşti) — горад у Румыніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Прахава.

Геаграфія

Горад знаходзіцца за 56 км на поўнач ад Бухарэста ў гістарычнай вобласці Валахія.

Клімат умерана-кантынентальны.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1596 годзе падчас кіравання Міхая Храбрага. У XVII—XVIII стагоддзях стаў адным з цэнтраў гандлю і рамеснай вытворчасці.

З сярэдзіны XIX стагоддзя Плаешці становіцца важным цэнтрам нафтаздабычы, некаторы час з’яўляючыся адным з найбуйнейшых рэгіёнаў здабычы нафты ў свеце. У 1864 годзе была адкрыта дарога, якая злучыла Плаешці і Брашаў. У жніўні 1870 года горад стаў цэнтрам самаабвешчанай падчас антыманархічных выступленняў рэспублікі Плаешці.

Горад моцна пацярпеў падчас Карпацкага землетрасення, якое адбылося 10 лістапада 1940 года. Падчас Другой сусветнай вайны рэгіён Плаешці быў галоўнай крыніцай нафты для нацысцкай Германіі. У жніўні 1944 года горад быў вызвалены савецкімі войскамі.

Пасля Другой сусветнай вайны нафтавая прамысловасць Румыніі была нацыяналізавана, былі праведзены меры па аднаўленні нанесенай шкоды, у сувязі з чым горад атрымаў далейшае развіццё.

Насельніцтва

Першыя афіцыйныя звесткі пра насельніцтва адносяцца да 1859 годзе, калі быў праведзены перапіс. Насельніцтва складала 26 468 чалавек. Па даных перапісу 1899 года, у горадзе было 45 107 жыхароў, 1912 — 56 460, 1930 — 77 341 жыхар. Паводле перапісу насельніцтва 2011 года, у горадзе пражывае 197 542 чалавека[2].

Па стане на 2011 год этнічны склад насельніцтва горада выглядаў наступным чынам[2]:

Адукацыя і культура

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Rezultatele alegerilor locale din 2020Central Electoral Bureau.
  2. 1 2 3 2011 Census press release(нявызн.) . INSSE Prahova (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 25 августа 2012.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. — карта Румыніі
  4. https://www.municipio.co.ve/municipio-maracaibo.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Плаешці
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1596 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара