wd wp Пошук:

Анатоль Васільевіч Багатыроў

Анато́ль Васі́льевіч Багатыро́ў (13 жніўня 1913, Віцебск — 13 верасня 2003, Мінск) — беларускі савецкі кампазітар , педагог і грамадскі дзеяч[2]. Заслужаны артыст Беларусі (1940). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі(1944). Прафесар (1960). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969). Народны артыст РСФСР (1981). Народны артыст БССР (1968)[3]. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2002).[4]

Біяграфія

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова ў 1937[2]. З 1948 года выкладчык кампазіцыі ў Беларускай акадэміі музыкі[2], у 1948—1962 гады яе рэктар[2]. У 1938—1949 гадах старшыня праўлення СК БССР[2]. Дэпутат ВС БССР (1938—1959)[2].

А. В. Багатыроў памёр 19 верасня 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Належаў да першага пакалення беларускіх кампазітараў, творчасць якіх фарміравалася ў рэчышчы савецкага музычнага мастацтва. Кампазітарскаму мысленню Багатырова ўласцівыя шырокі дыяпазон вобразнага мыслення, схільнасць да ўвасаблення глыбока жыццёвых канцэпцый, дэмакратычная накіраванасць[2].

Тэмы сучаснасці, гуманістычнай ідэі ўвасоблены ў музыцы Багатырова яснай, пераканаўчай музычнай мовай, заснаванай на беларускай народнай песеннасці. Нацыянальныя рысы выяўляюцца ў мэласе, рытміцы, ладавых формах. Музыкальная тканіна твораў звычайна прасякнута развітымі меладычнымі ўтварэннямі, якія фарміруюць поліфанізаваную фактуру. Для твораў характэрна працяглае дынамічнае развіццё тэматычнага матэрыялу, вытокі якога знаходзяцца ў фальклорных жанрах (балада, жніўныя песні і інш.).

Анатоль Багатыроў — адзін з заснавальнікаў нацыянальнай беларускай оперы[2]. Ён значна ўзбагаціў жанры кантаты, хору а капэла, раманса ў беларускай музыцы[2]. Багатырова лічаць заснавальнікам беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы[5].

На словы Тараса Шаўчэнкі напісаў змяшаны хор без суправаджэння «Сонца заходзіць» (1964), цыкл рамансаў для голасу з фартэпіяна «Пастаўлю хату» (1961), «І шырокую даліну», «Агні гараць», «Ад сяла да сяла» (з паэмы «Гайдамакі»), «Вішнёвы садок каля дома» — усё на ўкраінскія тэксты (1964)[6].

Творчай манеры ўласцівая эпічнасць выказвання. Узнёслая філасофская лірыка, псіхалагічная паглыбленасць характэрныя для камерна-інструментальнай і камерна-вакальнай творчасці Багатырова. Хорам і апрацоўкам народных песен уласцівая выразная кантылена, заснаваная на народна-песенных прынцыпах развіцця[3].

Асноўныя творы

Сярод твораў А. В. Багатырова вялікая колькасць сачыненняў у розных жанрах[2]:

Оперы

Для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра

Араторыя «Бітва за Беларусь»

кантаты:

Камерна-інструментальныя творы

Вучні

А. Багатыроў — буйны педагог, які на працягу больш чым 50 гадоў вёў клас кампазіцыі ў Беларускай Акадэміі музыкі. Ён выхаваў цэлую плеяду беларускіх кампазітараў. Сярод вучняў А. Багатырова — народныя артысты СССР, народныя артысты Рэспублікі Беларусь, заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі лаўрэаты Дзяржаўных прэмій, лаўрэаты ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў — Я. Глебаў, І. Лучанок, Г. Вагнер, Ю. Семяняка, Д. Смольскі, С. Картэс, А. Мдзівані, Р. Сурус, Э. Тырманд, У. Буднік, В. Войцік, У. Солтан, Л. Захлеўны, М. Літвін, Э. Казачкоў, А. Хадоска, П. Альхімовіч, Л. Мурашка і іншыя[7].

Анатоль Багатыроў і Янка Купала

А. Багатароў пазнаёміўся з Я. Купалам у снежні 1934 года на вечарыне-канцэрце беларускай музыкі ў Доме пісьменнікаў. Купала зацікавіўся аўтарскім выкананнем на фартэпіяна «Варыяцый» на тэму беларускай народнай песні і запрасіў кампазітара дамоў. На тэксты вершаў «Восень» і «Сонцу», якія Купала падараваў пад час сустрэчы, А. Багатыроў напісаў рамансы. Наведваў дом Купалы, сустракаўся з ім у Доме пісьменнікаў і на творчых вечарынах. У дакладзе «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя» на сесіі АН БССР за некалькі месяцаў да сваёй гібелі (Казань, 12 сакавіка 1942 года) Купала гаварыў пра майстэрства Багатырова ў апрацоўцы народнай музыкі і поспех яго оперы «У пушчах Палесся». Напісаў шматлікія хоры на вершы Я. Купалы. Аўтар успамінаў пра Купалу (часопіс «Полымя», 1982, № 6)[8].

Узнагароды

Зноскі

  1. Богатырёв Анатолий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Богатырёв Анатолий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
  3. 1 2 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Багатыроў». — C. 253.
  4. Кампазітар Анатоль Багатыроў узнагароджаны дыпломам Ганаровага грамадзяніна Віцебска(нявызн.) (недаступная спасылка). БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2020. Праверана 11 мая 2012 года.
  5. Портал Беларусь Сегодня | panorama — Анатолий Васильевич Богатырёв(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Шевченківський словник: У двох томах / Інститут літератури імені Т. Г. Шевченка Академії Наук УРСР. — К.: Головна редакція УРЕ, 1978.
  7. Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ на hor.by
  8. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Багатыроў». — C. 57.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (44):
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Памерлі ў 2003 годзе
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся ў Мінску
Кампазітары Беларусі
Памерлі 13 верасня
Народныя артысты Беларусі
Музычныя педагогі СССР
Нарадзіліся 13 жніўня
Рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Кампазітары XX стагоддзя
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Кавалеры ордэна Леніна
Народныя артысты РСФСР
Нарадзіліся ў Віцебску
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Члены КПСС
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Музычныя педагогі Беларусі
Кампазітары СССР
Нарадзіліся ў 1913 годзе
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Музыканты паводле алфавіта
Оперныя кампазітары
Асобы
Члены Саюза кампазітараў СССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Кампазітары паводле алфавіта
Памерлі 19 верасня
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Народныя артысты Беларускай ССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Нарадзіліся 26 жніўня
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных