wd wp Пошук:

Джамбул Джабаеў

Джамбул Джабаеў (28 лютага 1846, Сямірэчча, Казахстан — 22 чэрвеня 1945) — казахскі паэт-акын.

Аўтар і выканаўца песень-жальбаў, песень-роздумаў, вершаваных прамоў, прывітальных пасланняў, гімнаў, паэм, тэматычна скіраваных на адлюстраванне народных мар і спадзяванняў, імкненняў да лепшага жыцця («Доля бедняка», «Песня гнеўнага сэрца» і інш.), на асуджэнне сквапнасці, гультайства, крывадушнасці і іншых чалавечых заган. У ранні перыяд яго творчасці галоўнае месца займаў айтыс — паэтычная спрэчка акынаў. Больш позняя спадчына паэта — водгук на падзеі палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця краіны. Паэзія вызначаецца псіхалагічнай насычанасцю, эмацыянальнасцю, рэалістычнай канкрэтнасцю вобразаў.

Дзяржаўная прэмія СССР 1941.

На беларускую мову яго творы перакладалі П. Глебка, М. Танк, А. Жаўрук, А. Зарыцкі, А. Ушакоў.

На вершы Джабаева А. В. Багатыроў стварыў кантату «Ленінградцы» (1942).

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Джамбул Джабаев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Джамбул Джабаев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Алма-Аце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Казахстана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алмацінскай вобласці
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна