wd wp Пошук:

Алег Ігаравіч Хадоска

Алег Ігаравіч Хадоска (нар. 21 сакавіка 1964, Алма-Ата, Казахстан) — беларускі кампазітар .

Біяграфія

Скончыў у 1987 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас кампазіцыі А. В. Багатырова), там жа асістэнтуру-стажыроўку (1989). 3 1989 года артыст Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Р. Шырмы. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1988 года, Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2005 года.

Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2000 года, з 2004 года — на асноўнай працы. З 2004 года — старшы выкладчык, з 2012 — дацэнт, прафесар кафедры кампазіцыі. Сярод ягоных выхаванцаў — кампазітары Ю. Цагойка, П. Шведаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Я. Яўневіч, І. Кулагіна, Я. Лобан і інш.

З’яўляецца членам журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у т.л. міжнароднага фестывалю «Моладзь за Саюзную дзяржаву» (2009, Растоў-на-Доне, Расійская Федэрацыя), Рэспубліканскага конкурсу «Зорка ўзышла над Беларуссю» (2010), Фестывалю-конкурсу нацыянальнай харавой музыкі «Рэха» (2010) і інш. Член рэпертуарна-рэдакцыйнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Творчасць

Найбольшыя дасягненні ў галіне сімфанічнай і харавой музыкі: 4 сімфоніі (1992, 1996, 1998, 2000); кантаты «Край ты мой, родны край», «Калоднікі» (словы А. К. Талстога; 1979), Прэлюдыі для фартэпіяна (1980), Трыпціх для фартэпіяна (1981), Дзіцячыя п’есы для фартэпіяна (1980—1982), «Ты пакінуў, Джэмі» (словы Р. Бёрнса), «Калыханка» (словы М. Чабышовай; 1982), Ронда для флейты і фартэпіяна (1983), вакальны цыкл для меца-сапрана і фартэпіяна «Беларускі альбом» (1984), Струнны № 1 (1985), сімфанічная паэма «Сымон-музыка» (1986), кантата для змешанага хору і сімфанічнага аркестра «Песні Белай Русі» (1987), Струнны квартэт № 2 (1988), балет «Залаты ключык» (клавір; 1989), балет «Залаты ключык» (партытура; 1990), Сюіты з балета «Залаты ключык» № 1, 2, 3 (1991), камерная музыка для струннага аркестра і фартэпіяна (1992), музыка да тэлефільма «Пайсці і не вярнуцца» (рэж. М. Князеў; 1992), Сімфонія № 1 «Пакаяная» (1992), Літургія Іаана Залатавуста (1993), музыка да мастацкага фільма «Вогненны стралок» (рэж. М. Князеў; 1994), музыка да дакументальнага фільма «Сымон Будны» (рэж. М. Князеў; 1995), Сімфонія № 2 «Via dolorosa» (1996), музыка да спектакля «Каханне смешнага чалавека» (рэж. М. Князеў; 1996), вакальны цыкл для тэнара і фартэпіяна «Вогнішча, якое памірае» (словы В. Брусава; 1996), «Усяночнае дбанне» (1997), Сімфонія № 3 «Памяці Франсуа Віёна» (першая рэд.; 1998), Харавы канцэрт «Памяці Альфрэда Шнітке» (словы М. Ламаносава і Г. Дзяржавіна; 1998), кантата для змешанага хору «Псалмы-калядкі» (1999), Сімфонія № 4 «Белая Русь» (2000), Музыка да спектакля «Падступства і каханне» (рэж. У. Шчэрбань; 2000), «Святло дагараючай свечкі» для сімфанічнага аркестра (2001), музыка да спектакля «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (рэж. Р. Таліпаў; 2002), Сімф. № 3 «Памяці Франсуа Віёна» (другая рэд.; 2003), сюіта для сімфанічнага аркестра «Музыка для віртуальнага спектакля» (2004), музыка да спектакля «Івона — прынцэса Бургундская» (рэж. А. Гарцуеў; 2004), саната для баяна (2004), балет «Золушка» (балетмайстар Р. Паклітару; 2005), опера «Цень» (клавір; 2005), опера «Цень» (партытура; 2006), опера «Чорны манах» (партытура; 2007), опера «Чорны манах» (клавір; 2008), маленькая кантата для хору a capella «Рэпетыцыя хору» (2008), песня «Ave Maria» (словы А. Скарынкіна; 2008), «Stabat Mater» для меца-сапрана, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (партытура; 2009), «Stabat Mater» для меца-сапрана, змешанага хору і сімфанічнага аркестра (клавір; 2009), музыка да спектакля «Не мой» (рэж. А. Гарцуеў; 2009), музыка да мастацкага фільма «Масакра» (рэж. А. Кудзіненка; 2010), балет «Зала чакання» (2011).

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Постаці Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алма-Аце
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы