wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Буднік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буднік. Уладзімір Іва́навіч Бу́днік (28 красавіка 1949, Жыткавічы — 8 жніўня 2007) — беларускі кампазітар.

Біяграфія

Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага па класе баяна, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова.

Творчасць

Аўтар сімфоніі, кантаты, інструментальнай творчасці, шырока вядомы яго песні «Пах чабаровы», «Палессе», «Шумі, мой лес», «Зямля мая адзіная», «Вятры Палесся», «Маці-зямля», «Белая лілея», «Святло тваіх вачэй», «Водар чаромхі», «Я зачараваная табой», «Папараць-кветка», «Каця-Кацярына», «Ксеня», «Вечаровая песьня самотніцы», «Жаданае каханне» і іншыя. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), сябар саюза кампазітараў Беларусі (1977).

Уладзімір Буднік — аўтар шэрагу патрыятычных песняў. Вакальны твор «Янка Купала» меў поспех і на еўрапейскіх фестывалях.

Каля дваццаці вакальных твораў Уладзіміра Будніка змешчана на старонках «Звязды».

Асаблівасцямі песеннай спадчыны Уладзіміра Будніка з’яўляюцца выразнасць мелодый, эмацыйная непасрэднасць і нацыянальны каларыт.

Ушанаванне памяці

3 снежня 2007 года ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт памяці беларускага кампазітара Уладзіміра Будніка.[1]

Цікавыя факты

Песня «Янка Купала» ў сапраўднасці называецца «Веснавыя званы», напісаў яе кампазітар Уладзімір Буднік.

Зноскі

  1. Канцэрт памяці Ўладзімера Будніка(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі