wd wp Пошук:

Васіль Андрэевіч Залатароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залатароў.

Васіль Андрэевіч Залатароў (7 сакавіка 1872, Таганрог — 25 мая 1964) — рускі і беларускі кампазітар і педагог. Заслужаны артыст Расіі (1932), народны артыст Беларусі (1949). Прафесар (1918).

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Прыдворнай пеўчай капэле ў М. Балакірава і А. Лядава, скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1900, клас М. Рымскага-Корсакава). У 1909—33 выкладаў у кансерваторыях і музычна-драматычных інстытутах у Расіі і на Украіне, у 1933—41 вёў клас кампазіцыі ў Беларускай кансерваторыі. Яго вучнямі былі Л. М. Абеліёвіч[4], А. В. Багатыроў, У. У. Алоўнікаў.

Творчасць

Творча развіваў рэалістычныя традыцыі рускай класічнай музыкі. Напісаў шэраг твораў на матэрыяле фальклору розных народаў, у т.л. ўкраінскага, узбекскага, малдаўскага, туркменскага і інш. У беларускую музычную культуру арганічна ўвайшлі яго балет па матывах народных легевд «Князь-возера» (паст. 1949; на тую ж музыку пастаўлены балеты «Аповесць пра каханне», 1953, і «Палымяныя сэрцы», 1955); сімфонія «Беларусь» (4-я, 1934), танцавальная сюіта і уверцюра-фантазія на беларускія тэмы (1937) для сімфанічнага аркестра; Маленькая сюіта на тэмы заходнебеларускіх народных песень для хору а капэла (1943); цыкл апрацовак народных песень для голасу з сімфанічным аркестрам «Кантрасты» (1939). Сярод іншых твораў: опера «Дзекабрысты» (паст. 1925), 4 кантаты, 6 сімфоній, 6 струнных квартэтаў і інш.

Аўтар манаграфіі «Фуга» (1932) — першай рускамоўнай працы, спецыяльна прысвечанай гэтай музычнай форме.

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1031651632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Vasily Zolotarev // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Члены Саюза кампазітараў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таганрогу
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве