wd wp Пошук:

Ордэн Леніна

Ордэн Леніна — найвышэйшая узнагарода СССР. Заснаваная пастановай Прэзідыума ЦВК СССР ад 6 красавіка 1930 года. Статут ордэна зацверджаны Пастановай Прэзідыума ЦВК СССР ад 6 красавіка 1930 года.

Статут ордэна

Ордэн Леніна з’яўляўся вышэйшай узнагародай СССР за асабліва выдатныя заслугі ў рэвалюцыйным руху, працоўнай дзейнасці, абароне сацыялістычнай Айчыны, развіццё дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, умацаванне міру і іншыя асабліва выдатныя заслугі перад Савецкай дзяржавай і грамадствам.

Ордэнам Леніна ўзнагароджваліся:

Да ўзнагароджання ордэнам Леніна за працоўныя заслугі маглі быць прадстаўлены, як правіла, асобы, самаадданая праца якіх раней была адзначана іншымі ордэнамі. Ордэн Леніна ўручаўся асобам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, звання Героя Сацыялістычнай Працы, а таксама гарадам і крэпасцям, якiм прысвоены адпаведна званне «Горад-Герой» і званне «Крэпасць-Герой».

Ордэн Леніна носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў СССР размяшчаецца перад імі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароды паводле алфавіта
Ордэны СССР
Ордэн Леніна