wd wp Пошук:

Амчытка

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Амчытка (англ.: Amchitka) — востраў у групе Алеуцкіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 308,6 км². У 19661971 гг. тут адбываліся выпрабаванні ядзернай зброі. У нашы дні ненаселены.

Геаграфія

Амчытка — найбуйнейшы востраў Пацучыных астравоў у Алеуцкім архіпелаге. Месціцца за 2985 км на захад ад Джуна, сталіцы Аляскі. Выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 63 км. Найбольшая шырыня на паўднёвым усходзе — 12,5 км, у цэнтральнай частцы — каля 4 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Паверхня складаецца з граніта, базальта і туфа, асадкавых парод. Апошнія былі ўтвораны ў выніку працэса выветрывання і разбурэння старажытных гор падчас ледавіковага перыяда. На паўночным захадзе ўзвышаецца града пагоркаў да 378 м. Паўднёвы ўсход уяўляе балоцістую нізіну. Астатняя частка вострава занята плато, скаламі і вузкай паласой пляжа. На востраве шмат невялікіх азёр.

Клімат мяккі вільготны, вызначаны сталымі вятрамі. Дзённыя тэмпературы на працягу года вагаюйцца ад -9,4°C да +18,3°C.

Прырода

Для Амчыткі характэрны кіслыя тарфяныя або друзлыя глебы. Флора прадстаўлена 199 відамі раслін, пераважна травамі. Шырока прадстаўлены асаковыя, метлюжковыя, вярбовыя, скрыпнёвыя. Фаўна вызначаецца вялікай колькасцю марскіх птушак. Сустракаюцца інтрадуцыраваныя курапаткі, пацукі, лісы.

Прырода вострава моцна пацярпела ад чалавечай дзейнасці ўжо ў старажытнасці пасля прыходу алеутаў, калі значна скарацілася колькасць марскіх звяроў. Аднак найбольшую шкоду насеслі выпрабаванні ядзернай зброі. Хаця літаральная зона Амчыткі чыстая, на паверхні вострава захаваліся зоны, забруджаныя таксічнымі рэчывамі і радыяцыйнымі ізатопамі. У нашы дні Амчытка — частка Аляскінскага марскога запаведніка.

Гісторыя

Востраў Амчытка быў населены продкамі алеутаў 2,5 тысяч гадоў таму. Іх асноўнымі заняткамі былі рыбалоўства і паляванне на ластаногіх. Археалагічныя раскопкі паказалі, што рост насельніцтва ў старажытнасці ствараў моцны экалагічны ўціск на мясцовую прыроду. Археолагамі былі выяўлены рэшткі 60 паселішчаў, а таксама цэльны шкілет тысячагадовай даўнасці. У пісьмовых запісах XVIII ст. узгадвалася каля 40 алеуцкіх вёсак. Такім чынам, да кантактаў з еўрапейцамі Амчытка з’яўлялася адным з найбольш шчыльна населеных Алеуцкіх астравоў.

У 1741 г. Амчытка была адкрыта экспедыцыяй В. Берынга. Тут з’явіліся рускія прамыслоўцы, якія здабывалі футра калана і гандлявалі з абарыгенамі. У 1783 г. ля берагоў пацярпела крушэнне японскае судна «Сінсё мару» на чале капітана Дайкокуя Кадаю. 15 японцаў былі вымушаны болей за 3 гады правесці на востраве і быць пасрэднікамі паміж прамыслоўцамі і алеутамі. 7 з іх памерлі, а астатнія здолелі пакінуць Амчытку на самаробным судне. Пасля вяртання выжылыя японцы перадалі звесткі аб жорсткай эксплуатацыі тубыльцаў з боку прамыслоўцаў, забойствах алеутах і алеуцкім паўстанні 1784 г. Калі звесткі дайшлі да адказных асоб, вінаватыя ў забойствах алеутаў былі пакараны.

У 1799 г. урад Расійскай імперыі перадаў правы на асваенне Алеуцкіх астравоў Руска-амерыканскай кампаніі. У сувязі са скарачэннем насельніцтва ў 1812 г. на Амчытку перасялілі выхадцаў з вострава Кыска. У 1832 г. рашэннем кампаніі алеуты былі выдалены з Амчыткі на Ату.

У 1867 г. Амчытка была перададзена ў валоданне ЗША. У 1913 г. яна была абвешчана часткай запаведніка. У 1943 г. Амчытка выкарыстоўваўся амерыканскім камандаваннем для бамбавання вострава Кыска, захопленага японцамі. Тут была пабудавана ваенная авіябаза, зачыненая толькі ў 1949 г. У 19591993 гг. ВПС ЗША ўтрымлівалі на востраве частку сваёй сістэмы сувязі.

Міністэрства абароны ЗША з 1950 г. разглядала Амчытку як магчымы палігон для выпрабаванняў ядзернай зброі. Выбар тлумачылі мінімальнымі адмоўнымі наступствамі для навакольнага асяродзя, паколькі востраў бязлюдны. У 1966 г. былі праведзены першыя падземныя выпрабаванні, якія прывялі да прасочвання радыёактыўных рэчываў ва ўнутраныя прэсныя воды. Таксама было выяўлена павелічэнне радыёактыўных рэчываў у арганізмах жыхароў вострава Адак. Але даклад амерыканскіх вучоных, зроблены праз 3 месяцы пасля выпрабаванняў, быў засакрэчаны.

У 1969 г. было арганізавана паўторнае падземнае выпрабаванне зарада ў 1 мегатону для вывучэння ўздзеяння выбуху на літасферу. Выбух выклікаў серыю невялікіх землятрусаў і некалькі масіўных апоўзняў, вада з рэк і азёр паднялася ў паветра болей, чым на 15 м, а навакольнае мора пакрылася пенай. Звесткі пра выбух на востраве ўскалыхнулі амерыканскае грамадства, прывялі да судовых іскаў і аб’яднання грамадскіх сіл супраць ядзернай зброі. У выніку барацьба супраць выпрабаванняў прывяла да стварэння вядомай прыродаахоўнай арганізацыі «Грынпіс». Тым не меней, у 1971 г. адбылося трэцяе выпрабаванне зарада ў 5 мегатон. Яно выклікала лакальны землятрус і апоўзні на плошчы 3 300 м². Мяркуецца, што шэраг далейшых тэктанічных зрухаў на пэўнай дыстанцыі ад Амчыткі былі водгукам гэтага выбуху.

У 1973 г. было вырашана спыніць далейшыя ядзерныя выпрабаванні. Маніторынг 1996 г., арганізаваны «Грынпіс», выявіў забруджванне прэсных вадаёмаў і навакольных вод Берынгава мора. У 2001 г. дэпартамент энергетыкі ЗША праводзіў мерапрыемствы па стабілізацыі грунтаў і ачыстцы прэсных вод.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Алеуцкія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты