wd wp Пошук:

Асаковыя

Асаковыя[3] (Cyperaceae) — сямейства аднадольных раслін з парадку асакакветных.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны, вельмі рэдкія (у тропіках) дрэвападобныя формы. Сцябло трохграннае або круглаватае. Лісце лінейнае, плоскае ці згорнутае, утварае замкнёную вакол сцябла похву. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, адзінкавыя ці ў каласках, сабраных у рознага тыпу суквецці. Плод — арэшкападобны, трохгранны ці пляскаты.

Арэал

Адрозніваецца каля 90 родаў, больш за 3,5 тыс. відаў. Касмапаліты, пашыраны пераважна ва ўмераным і халодным паясах Паўночнага паўшар’я. На Беларусі найбольш вядомыя асака, балотніца, чарот азёрны.

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча

  клас Двухдольныя   яшчэ 15 сямействаў, у тым ліку Метлюжковыя (Poaceae)  
         
  адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     парадак Метлюжковакветныя (Poales)    
              да 120 родаў
  царства Расліны     клас Аднадольныя     сямейства Асаковыя  
           
  адзел Голанасенныя   яшчэ 10 парадкаў (па Сістэме APG III)  
     

Некаторыя роды

Eriophorum latifolium

Асноўны артыкул: Роды сямейства Асаковыя Паводле базы даных The Plant List (2013) сямейства ўключае 110 родаў[4]. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

Асаковыя — асноўныя ўтваральнікі торфу. Сярод іх ёсць кармавыя, харчовыя, лекавыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Cyperaceae // The Plant List (2013). Version 1.1.(англ.) (Праверана 18 мая 2015)
  5. Паводле сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN). Гл. раздзел Спасылкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай