wd wp Пошук:

Вітус Берынг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Берынг. Вітус Іёнасен Берынг (дацк.: Vitus Jonassen Bering; таксама. Іван Іванавіч Берынгаў; 12 жніўня 1681, Хорсенс, Данія — 19 снежня 1741, Востраў Берынга, Расія) — мараплавец, афіцэр рускага флоту, капітан-камандор. Па паходжанні датчанін.

Біяграфія

У 1725—1730 і 1733—1741 гг. кіраваў Першай і Другой Камчацкай экспедыцыямі. Прайшоў па пралівах паміж Чукоткай і Аляскай (пасля Берынгаў праліў), дасягнуў Паўночнай Амерыкі і адкрыў шэраг астравоў Алеуцкай грады.

Імем Берынга названы востраў, праліў і мора на поўначы Ціхага акіяна, а таксама Камандорскія астравы. У археалогіі паўночна-ўсходнюю частку Сібіры, Чукотку і Аляску (якія, як цяпер лічыцца, злучаліся раней палоскай сушы) часта называюць агульным тэрмінам Берынгія.

Біяграфія

Вітус Берынг нарадзіўся ў 1681 годзе ў дацкім горадзе Хорсенс, скончыў кадэцкі корпус у Амстэрдаме ў 1703 годзе, у тым жа годзе паступіў на рускую службу ў чыне падпаручніка, пасля падарожжа ў Ост-Індыю, і служыў на расійскім Балтыйскім флоце ў час Вялікай Паўночнай вайны.

У 1707 годзе назначаны ў паручнікі. У 1710 годзе пераведзены на Азоўскі флот, назначаны ў капітан-лейтэнанты, камандаваў шнявай «Мункер».

У 1710—1712 гг. служыў на расійскім Азоўскім флоце і ўдзельнічаў у вайне з Турцыяй.

У 1712 г. пераведзены на Балтыйскі флот, у 1715 г. назначаны ў капітаны 4 рангу.

У 1713 г. у Выбаргу ажаніўся з Ганнай Крысцінай, дачкой аднаго з мясцовых бюргераў.

У апошні раз Берынг пабываў на радзіме ў 1715 годзе і больш туды не вяртаўся.

У 1716 г. камандаваў караблём «Перл». У 1717 годзе назначаны ў капітаны 3 рангу. У 1719 годзе камандаваў караблём «Селафаіл». У 1720 г. узведзены ў капітаны 2 рангу, камандаваў караблём «Мальбург», затым — караблём «Лясное». У 1724 годзе звольнены па просьбе са службы, а затым ізноў прыняты на службу камандзірам «Селафаіла» у чыне капітана 1 рангу.

Зноскі

  1. 1 2 Den Store Danske Encyklopædi — 1994.
  2. Nordisk familjebok — 1876.
  3. http://gcaptain.com/maritime-monday-may-twenty-twentythirteen-iceicebaby/
  4. 1 2 Salmonsens Konversationsleksikon
  5. 1 2 Dansk Biografisk Lexikon
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падарожнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай Ютландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1741 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Паўночнай вайны
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Памерлі ў Камчацкім краі
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Постаці Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1681 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хорсенсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных