wd wp Пошук:

Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа

Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савета Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 года.

Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданняў, аповесць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне[1].

У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 года — у складзе Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].

У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, развіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму[4].

Лаўрэаты

Год прысуджэння  Лаўрэат  За твор
1957 Іван Шамякін раман «Крыніцы»
1959 Пятрусь Броўка «Калі зліваюцца рэкі»
1962 Іван Мележ раман «Людзі на балоце»
1963 Янка Брыль «Працяг размовы»[5]
1964 Васіль Быкаў «Трэцяя ракета»
1965 Максім Лужанін «Колас расказвае пра сябе»
1967 Іван Шамякін раман «Сэрца на далоні»
1968 Міхась Лынькоў раман «Векапомныя дні»
1972 Іван Навуменка «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя»
1974 Андрэй Макаёнак п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык»
1976 Алесь Адамовіч «Хатынская аповесць»
1976 Алена Васілевіч тэтралогія «Пачакай, затрымайся»[6]
1976 Іван Мележ зборнік «Жыццёвыя клопаты»
1978 Васіль Быкаў «Воўчая зграя» і «Яго батальён»
1980 Ніл Гілевіч 
1980 Уладзімір Калеснік[7] удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980 Адам Мальдзіс удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980 Міхась Мушынскі удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[8]
1980 Навум Перкін удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9]
1980 Юльян Пшыркоў удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9]
1980 Міхась Ярош удзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1982 Янка Брыль «Золак, убачаны здалёк»[5]
1982 Віктар Казько «Суд у слабадзе»
1984 Зміцер Бугаёў кніга крытычных нарысаў «Талент і праца»[10]
1984 Уладзімір Караткевіч раман «Чорны замак Альшанскі» (пасмяротна)
1986 Анатоль Кудравец раман «Сачыненне на вольную тэму»
1990 Генадзь Кісялёў «Разыскивается классик…» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча»
1990 Алег Лойка раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае»
1992 Сяргей Грахоўскі зборнік «Споведзь»
1992 Алесь Жук «Праклятая любоў»
1992 Васіль Сёмуха 
1996 Генрых Далідовіч 
2002 Васіль Жураўлёў кніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»[3]

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб устанаўленні літаратурных прэмій імя Я. Купалы і Я. Коласа. Ушанаванне Якуба Коласа сучаснікамі і нашчадкамі. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  2. Аглядная даведка. Якуб Колас: асоба і творчасць. Архівы Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  3. 1 2 Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага (1 снежня 2015). Праверана 24 чэрвеня 2019.
  4. Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Узнагароды і прэміі. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  5. 1 2 Творчы шлях (руск.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  6. Писатели Случчины, памятники Случчины (руск.) . Наследие Слуцкого края. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  7. Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (7 верасня 2012). Праверана 24 чэрвеня 2019.
  8. Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасці Я. Коласа і Я. Купалы. Магілёўская абласная бібліятэка. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  9. 1 2 Міхась Тычына. Акадэмічныя літаратуразнаўцы — ветэраны вайны // «Наука и инновации». — 2010. — № 5 (87).
  10. Пад знакам таленту і працы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (6 студзеня 2009). Праверана 24 чэрвеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Узнагароды Беларускай ССР
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Якуба Коласа
Катэгорыя·Беларускія літаратурныя прэміі
Катэгорыя·Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа