wd wp Пошук:

Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны

Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны (Скарынаўскі цэнтр) — дзяржаўная ўстанова адукацыі Беларусі, якая існавала ў 1991—2004 гадах.

Дзейнасць

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

Пры Нацыянальным цэнтры з 1991 года дзейнічала Міжнародная асацыяцыя беларусістаў[3].

З 1993 года ў Цэнтры збіралася інфармацыйная база даных у дзесяці галінах:

У 1993 годзе ў Цэнтры была створаная бібліятэка з калекцыяй выданняў беларускай дыяспары, фонды якой папаўняліся за кошт падарункаў, па кнігаабмене, з дапамогай сувязяў Цэнтра з аб’яднаннямі беларусаў замежжа[3]. Самыя раннія беларускамоўныя выданні ў калекцыі — кнігі ваеннага і паваеннага часоў (1940-я гады), надрукаваныя ў лагерах для перамешчаных асоб[5]. Найбольшую частку складалі беларускія выданні ў ЗША.

На аснове сабранай базы Скарынаўскі цэнтр выдаў шасцітомны энцыклапедычны даведнік «Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах» (2000), сем зборнікаў «Вяртанне», 29 зборнікаў «Беларусіка=Albaruthenica», каля сотні нумароў інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі», зборнікі, прысвечаныя культурнаму ўзаемадзеянню краін і народаў[6].

З сабраных з дапамогай беларусаў з усяго свету карцін, скульптур, тканін, дакументаў, кніг і іншых прадметаў у 1993 года быў створаны музей «Беларусь у свеце»[7]. Пры перадачы збораў музея педагагічнаму ўніверсітэту частка экспанатаў знікла[8].

Супрацоўніцтва

Сумесныя даследаванні са Скарынаўскім цэнтрам ладзілі звыш 200 беларусазнаўцаў з 23 краін Азіі, Паўночнай Амерыкі і Еўропы. Супрацоўнічалі з навуковымі ўстановамі Ізраіля і ЗША (Беларускі інстытут навукі і мастацтва), а таксама такіх краін Еўропы, як Латвія, Літва, Польшча (Варшаўскі ўніверсітэт і Інстытут Цэнтральнай і Усходняй Еўропы У Любліне), Расія (Інстытут славяназнаўства і балканістыкі РАН) і Украіна, Англія (Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны), Балгарыя, Італія, Германія і Францыя. Да 2002 года зладзілі 45 міжнародных навуковых канферэнцый і выдалі 40 кніг. Сумесна з «Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў» зладзілі 3 міжнародныя кангрэсы беларусістаў[9].

Склад

На 2004 год Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны (ННАЦ) налічваў 6 аддзелаў:

  1. гісторыі і тэорыі беларускай культуры;
  2. праблем хрысціянства і нацыянальнага развіцця;
  3. культурных узаемасувязяў і беларускай дыяспары;
  4. сацыяльна-палітычнай культуры і грамадскай думкі Беларусі;
  5. беларускай навуковай тэрміналогіі;
  6. інфармацыйна-асветніцкі.

Сярод загадчыкаў аддзелаў былі кандыдат гістарычных навук Сяргей Віцязь, доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан, доктар фізіка-матэматычных навук Генадзь Пятроўскі і прафесар Генадзь Цыхун. Таксама навуковымі супрацоўнікамі былі дактары навук Анатоль Грыцкевіч, Мікалай Крукоўскі і Леанід Лыч. У Скарынаўскім цэнтры працавала бібліятэка, якая ўключала: рукапісны фонд, 2) збор выданняў беларускай дыяспары; 3) фонд фота- і фонадакументаў; 4) дасье выразак з перыёдыкі; 5) картатэку постацяў, паселішчаў, краін, дыяспары і рэстытуцыі; 6) камп’ютарную базу даных; 7) пастаянную выставу «Беларусы ў свеце» з больш як 2000 экспанатаў. На захоўванні знаходзіліся мастацкія творы Валерыя Дзевіскібы, Яна Кузьміцкага, Пятра Мірановіча, Галіны Русак, Тамары Стагановіч і Вячкі Целеша. Пры ННАЦ дзейнічалі: грамадскае аб’яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў» («МАБ»), Тэрміналагічная камісія Міністэрства адукацыі Беларусі і Скарынаўскае брацтва[10].

Гісторыя

Ідэя стварэння Інстытута Беларусі з’явілася ў прафесара Адама Мальдзіса пасля ўбачання ім дзейнасці Славацкай маціцы[11]. Навукова-асветніцкі цэнтр (ННАЦ) быў створаны ў 1991 годзе па рашэнні ЦК КПБ у межах мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага першадрукара Францыска Скарыны[12]; Адам Мальдзіс стаў яго першым дырэктарам. Першапачаткова ННАЦ дзейнічаў пры Інстытуце літаратуры Акадэміі навук. Размяшчаўся ў Мінску па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 15[13] — у тым самым будынку, дзе ў савецкія часы дзейнічаў Інбелкульт.

З 1993 года Цэнтр быў перададзены з Акадэміі навук у падпарадкаванне Міністэрства адукацыі[14]. Гэта абмежавала магчымасці яго дзейнасці, у якую ўваходзіла далёка не адукацыя[12][15]. У 2002 года праз недахоп фінансавання Цэнтр быў вымушаны скараціць штат супрацоўнікаў да 20 чалавек (на 40 %)[16].

У 2004 годзе Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр стаў структурным падраздзяленнем педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, пазбавіўшыся рэгістрацыі як юрыдычная асоба[14].

Пасля канчатковай ліквідацыі зборы Цэнтра былі схаваныя, картатэкі і друкаваныя выданні перададзеныя на захаванне ў Нацыянальную бібліятэку[17] і музей літаратуры і мастацтва[18][19], экспанаты музея «Беларусы ў свеце» — у Нацыянальны гістарычны музей[6]. Пазней частка сабраных збораў, датычная беларускай дыяспары, была перададзена ў Інстытут культуры Беларусі[d][20].

Кіраўнікі

Зноскі

  1. Каардынаты (нявызн.). Скарынаўскі Цэнтр (15 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2008. Праверана 29 ліпеня 2021.
  2. Навуковыя супрацоўнікі (нявызн.). Скарынаўскі Цэнтр (15 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2008. Праверана 29 ліпеня 2021.
  3. 1 2 Крывашэй, 2019, с. 302
  4. А. Мальдзіс, 2012
  5. Дзенісенка, 2020, с. 256
  6. 1 2 А. Мальдзіс, 2012, с. 62
  7. Серадзюк, Дзіяна. «Мы павінны думаць аб узеамаразуменні» (нявызн.). Культура, Ідэі і людзі. «Звязда» (19 ліпеня 2013). Праверана 28 ліпеня 2021.
  8. Серадзюк, Дзіяна. Другое жыццё «Беларусаў у свеце» (нявызн.). Грамадства. «Звязда» (30 ліпеня 2013). Праверана 28 ліпеня 2021.
  9. Супраца (нявызн.). Скарынаўскі Цэнтр (15 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2008. Праверана 29 ліпеня 2021.
  10. Структура (нявызн.). Скарынаўскі Цэнтр (15 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2008. Праверана 29 ліпеня 2021.
  11. Генадзь Цыхун: «Вайтовіч падтрымлівае такую ідэю» (нявызн.). Архіў. Наша Ніва (24 кастрычніка 2002). Праверана 28 ліпеня 2021.
  12. 1 2 Прыгодзіч, Зіновій. Адам Мальдзіс: «Беларуская цывілізацыя мае даўнія традыцыі» (нявызн.). Культура, Літаратура. «Звязда» (27 жніўня 2015). Праверана 28 ліпеня 2021.
  13. Гістарычная забудова XIX стагоддзя. Будынак №15 (Інбелкульт) (нявызн.). Гістарычныя замалёўкі. Мінская спадчына. Праверана 28 ліпеня 2021.
  14. 1 2 Смялоўская, Ялянта. Ліквідацыя Цэнтра імя Ф. Скарыны ў Мінску (нявызн.). Польскае Радыё (7 красавіка 2004). Праверана 28 ліпеня 2021.
  15. Аксак, Валянціна. Націск на Скарынаўскі цэнтр (нявызн.). Сёння на Свабодзе. Радыё Свабода (25 студзеня 2001). Праверана 28 ліпеня 2021.
  16. Абакунчык, Галіна. Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Францыска Скарыны скарачае амаль палову супрацоўнікаў (нявызн.). Сёння на Свабодзе. Радыё Свабода (30 красавіка 2002). Праверана 28 ліпеня 2021.
  17. Дзенісенка, 2020, с. 254—255
  18. Крывашэй, 2019, с. 303
  19. Спіс фондаў (нявызн.). Фонды. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Праверана 28 ліпеня 2021.
  20. А. Мальдзіс, 2012, с. 63

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Адукацыя ў Беларусі
Катэгорыя·Францыск Скарына
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)
Катэгорыя·Зніклі ў 2004 годзе