wd wp Пошук:

Эдуард Станіслававіч Дубянецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубянецкі. Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (нар. 20 красавіка 1966, в. Чудзін, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць25 лютага 2020, Мінск) — беларускі гісторык, культуролаг, паэт, эсэіст, крытык. Кандыдат гістарычных навук (1995). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012). Сын філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1988), працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (Скарынаўскі цэнтр). У 2004 - 2015 гадах быў вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела тэорыі і гісторыі беларускай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. Памёр 25 лютага 2020 года. Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.

Дзейнасць

Даследаваў праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў XIX—XX стагоддзях, нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай і сусветнай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Пераствараў па-беларуску вершы ўкраінскіх паэтаў. Яго творы перакладаліся на ўкраінскую, польскую і рускую мовы. Напісаў і апублікаваў каля сотні вершаў у розных формах, відах і жанрах.

Артыкулы, вершы, эсэ і рэцэнзіі друкаваліся ў айчынным і замежным перыядычным друку, калектыўных сборніках і выданнях.

Бібліяграфія

Кнігі

У сааўтарстве

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
Вучоныя паводле алфавіта
Кандыдаты гістарычных навук
Культуролагі Беларусі
Памерлі 25 лютага
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Нарадзіліся 20 красавіка
Гісторыкі Беларусі
Памерлі ў 2020 годзе
Публіцысты Беларусі
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
Асобы
Нарадзіліся ў 1966 годзе
Нарадзіліся ў Чудзіне
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ