wd wp Пошук:

Новагародскі павет

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навагрудскі павет. Новагародскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XVXVIII стст. Сталіца — Наваградак.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 38%[2].

Мяжа са Слонімскім паветам ішла па рацэ Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павета паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам з іншага.

У склад Новагародскага павета ўваходзілі тэрыторыі Новагародскага гродавага, Глускага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Улучаў наступныя гарады і мястэчкі: Навагрудак, Нясвіж, Мір, Любча, Клецк, Цімкавічы, Карэлічы, Стоўбцы, Свержань, Мыш, Рубяжэвічы, Ляхавічы, Здзецел і інш.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005
  2. Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Новагародскі павет
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат