wd wp Пошук:

Севастопальскі парк

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Севастопальскі парк зімовай ноччу

Севастопальскі парк — лясны масіў у Першамайскім раёне Мінска.

Геаграфія

Геаграфічна парк знаходзіцца ў межах вуліц Севастопальская — Лагойскі тракт — Славінскага — Кедышкі.

Гісторыя

Гістарычна Севастопальскі парк складаецца з некалькіх участкаў: сквера, выдзеленага ад асноўнай часткі вуліцай Вялікая Слепня, і ляснога масіву ўздоўж вуліцы Севастопальская, які падзелены на дзве часткі вуліцай Кнорына.

Сквер па вул. Кедышкі, які мае плошчу 9,3 га, быў закладзены ў 1979 годзе для выкарыстання ў мэтах кароткачасовага і транзітнага адпачынку. Асноўнымі пародамі ў насаджэннях сквера з’яўляюцца клён вастралісты (Acer platanoides), елка блакітная (Picea pungens), віды родаў бяроза (Betula), ліпа (Tilia). На месцы знесенай сядзібнай забудовы — пладовыя дрэвы[1].

Зялёны масіў па вул. Севастопальскай плошчай 67,1 га быў закладзены ў 1954 годзе[2] і першапачаткова выконваў функцыі санітарна-ахоўнай зоны Зеляноўскага водазабору[3], што і вызначыла склад і структуру пасадак дадзенага масіва. Насаджэнні закладваліся без пэўнага плана, пераважна ў выглядзе радавых пасадак. Асартымент парод таксама не быў разнастайны — у пасадках выкарыстоўваліся пераважна таполя (Populus), асіна (Populus tremula). Клён (Acer), ліпа (Tilia), бяроза (Betula) выкарыстоўваліся толькі як дадатковыя пароды. У наступныя гады і да цяперашняга часу праводзіцца дапаўненне пасадак[1].

Паколькі плошчу Мінска павялічваецца, з часам Севастопальскі парк быў акружаны жылой забудовай. У гісторыі зялёнага масіву было некалькі спроб рэканструкцыі:

Паколькі ў Мінгарвыканкама быў намер пабудаваць праз парк хуткасную аўтадарогу[4], якая павінна была стаць часткай III гарадскога кальца, то гэтыя праекты не былі рэалізаваныя. Пасля жыхары навакольных дамоў ўступілі ў гарачыя спрэчкі з уладамі Мінска, у выніку чаго рашэнне пытання было адкладзенае мінімум да 2020 года[5][6].

У цяперашні час выкарыстоўваецца для адпачынку жыхарамі бліжэйшых дамоў. Статус парку павінен быць прысвоены ў выніку рэканструкцыі тэрыторыі з выкананнем адпаведнага добраўпарадкавання, але назва «Севастопальскі парк» ужо выкарыстоўваецца гараджанамі.

Праект рэканструкцыі

Страказа ў Севастопальскім парку

У цяперашні час распрацаваны план рэканструкцыі Севастопальскага парку[3][7]. У адпаведнасці з Сістэмай горадабудаўнічых рэгламентаў Генеральнага плана Мінска праектаваная тэрыторыя ўключана ў склад ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 86ЛР2 з рэжымам асваення «рэканструкцыя са змяненнем параметраў выкарыстання».[8] Тэрыторыя зоны ў межах праектавання (у межах чырвоных ліній) складае 84,1 га. Аднак пасля вываду аб’ектаў неадпаведных рэгламентам Генеральнага плана г. Мінска тэрыторыя павялічыцца яшчэ на 25,9 га.[9]

У Севастопальскім парку плануецца стварыць некалькі зон адпачынку для дзяцей розных узроставых катэгорый. Асноўныя цэнтры — для дзяцей ад 6 да 12 гадоў. Падлеткам старэйшай узроставай групы 12-16 гадоў — адводзяцца пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту.[10]

Плануецца, што кафедра «Спартыўнай медыцыны» Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і Віцебскі вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва сумесна распрацуюць маршруты для аздараўленчага бегу і хады на тэрыторыі будучага Севастопальскага парку. У праекце стварэнне так званых чорных, чырвоных і зялёных трас — розных па сілавых нагрузак, узросту і ўмовам рэльефу.[11]

Таксама ў Севастопальскім парку праектуецца пляцоўка для «аджыліці».

Фаўна

Рабіннік у Севастопальскім парку

Парк з’яўляецца прытулкам для мноства відаў птушак. Тут можна сустрэць такіх птушак, як усходні салавей (Luscinia luscinia)[12][13], рабіннік (Turdus pilaris), сарока звычайная (Pica pica), вялікі дзяцел (Dendrocopos major), вялікая сініца (Parus major), шпак звычайны (Sturnus vulgaris), каўка (Corvus monedula), шэрая варона (Corvus cornix), сойка (Garrulus glandarius), грак (Corvus frugilegus), снягір (Pyrrhula pyrrhula), туркаўка кольчатая (Streptopelia decaocto), сітаўка (Motacilla alba), берасцянка (Fringilla coelebs), вяхір (Columba palumbus) і іншыя.

У парку таксама жывуць вавёркі (Sciurus vulgaris).

Флора

Polyporus squamosus у Севастопальскім парку Мінска

Парк утвораны рознымі дрэвамі, у раслінным покрыве цвіце мноства кветак, сустракаюцца грыбы.

Рознае

У Севастопальскім парку размешчаны Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў і школа-інтэрнат № 14 для дзяцей, якія слаба чуюць (калектыўны архітэктурны праект пад кіраўніцтвам В. Бялянкіна).

Зноскі

  1. 1 2 История Севастопольского зелёного массива (руск.)
  2. Па дадзеных БТІ
  3. 1 2 Информация о реконструкции Севастопольского парка Архівавана 26 лістапада 2010. (руск.)
  4. Рашэннем генеральнага плана г. Мінска 1982 года
  5. Севастопольский парк — поле гражданской битвы Архівавана 9 мая 2010.
  6. Через Севастопольский парк Минска не будут строить скоростную автодорогу (руск.)
  7. Информация о благоустройстве территории Севастопольского парка(недаступная спасылка) (руск.)
  8. Регламенты освоения проектируемой территории (руск.)
  9. Баланс существующего использования территории (руск.)
  10. Детские площадки (6-12 лет) в Севастопольском парке (руск.)
  11. Маршруты для оздоровительного бега и ходьбы в Севастопольском парке (руск.)
  12. Птицы в большом городе(недаступная спасылка) (руск.)
  13. Салаўіная карта Мінска

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Паркі Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Аб’екты ў Мінску, названыя паводле назваў іншых гарадоў
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·1954 год у Мінску
Катэгорыя·Лагойскі тракт (Мінск)
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вуліца Славінскага (Мінск)
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Першамайскі раён (Мінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк