wd wp Пошук:

Вялікі дзяцел

Вялікі дзяцел, Дзяцел вялікі пярэсты[1] (Dendrocopos major) — птушка, досыць буйны і адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў сямейства дзятлавых.

Апісанне

Даўжыня цела 22-26 см, размах крылаў 39-46 см. Стракаты, чорна-бела-чырвоны. Падхвосце чырвонае, на спіне дзве вялікія белыя плямы. Чорны ашыйнiк ідзе ад патыліцы да асновы дзюбы і грудзей, нa баках галавы і шыі вялікія белыя плямы. У самца чырвоная пляма на патыліцы (у самкі патыліца чорная). У маладых абодвух полаў чырвоная з чорнай абводкай «шапачка». Стукае гучна і інтэнсіўна.

Пашырэнне

Засяляе самыя разнастайныя лясныя ландшафты Палеарктыкі ад Канарскіх астравоў і паўночна-заходняй Афрыкі на ўсход да Камчаткі і Японіі, прычым амаль усюды з’яўляецца звычайным, шматлікім відам. Нярэдка селіцца ў межах населеных пунктаў — у старых садах, парках, на могілках. Як правіла, вядзе аселы лад жыцця і толькі на паўночнай перыферыі арэала ў неспрыяльныя для харчавання гады здзяйсняе масавыя вандроўкі-інвазіі ў суседнія рэгіёны.

Асаблівасці біялогіі

Дзяцел грае важную ролю ў экалогіі лесу, пакідаючы выдзеўбаныя ім дуплы для іншых дробных птушак, такіх як сініц і мухаловак. Акрамя таго, ён у вялікай колькасці есць лясных шкоднікаў — тлю, вусеняў матылькоў і насякомых-дрэваедаў — вусачоў, златак, караедаў, мурашак і многіх іншых. Увесну і ўлетку аснову рацыёну складае жывёльны корм, восенню і зімой птушка пераходзіць на раслінную ежу. У лясах з іглічнымі пародамі дрэў іх асноўны корм — насенне хвоі, елі і лістоўніцы. Для дзяўблення шышак выкарыстоўваецца «кузня», адмыслова адведзенае месца — скрыжаванне дрэва, шчыліна ў кары або адтуліна, у якую ўстаўляецца шышка. У паўднёвых шыракалістых лясах дзятлы ўжываюць у ежу арэхі і плады костачкавых раслін.

Яйка

Сезон размнажэння з канца сакавіка па чэрвень. Будаўніцтву гнязда папярэднічае шумныя дэманстратыўныя паводзіны птушак, якія суправаджаецца крыкамі і шлюбнымі гульнямі. У кладцы звычайна 5-7 бліскучых белых яек. Выседжваюць па чарзе абедзве птушкі каля двух тыдняў.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Дзятлавыя
Катэгорыя·Пярэстыя дзятлы
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай