wd wp Пошук:

Снягір

Снягір, Звычайны снягір, Гіль[1], Жуланчык (стар.) (Pyrrhula pyrrhula) — птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне

Даўжыня цела 15-17 см, размах крылаў 22-29 см. Выразны палавы дымарфізм. Самец з чырвонымi, самка са светла-шэра-карычневымi грудзьмi, чорным верхам галавы, папялiстай спiной, белым надхвосцем i белай паласой на крыле (добра бачнай у палёце). Каржакаваты сiлуэт. Кароткая «гарбатая» дзюбa. Маладыя больш карычневыя, з карычневай галавой. Голас: цiхiя, хрыпучыя свiсты i скрыпы. Спеў: кароткія свісты ў перамешку са скрыпам і шыпеннем.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя паўднёва-заходняй i паўднёва-ўсходняй частак) праз Сiбiр шырокiм поясам да Камчаткi i Японii ўключна, на поўдні да паўночнай Манголii, а таксама Каўказ, паўночная Турцыя i паўночны Iран.

Насяляе вiльготныя хваёвыя або мяшаныя дрэвастоі з прымессю елак (асаблiва ў падросце) або высокiх густых ядлоўцаў, ускрайкi алешнiкаў з прымессю елак, старыя паркi, сады. У Татрах даходзiць да 1580 м, на Каўказе — да верхняй мяжы лесу (2500—2700 м). Узiмку часта ў агародах, садах, вёсках i нават гарадах.

На Беларусі нешматлікі на гнездаванні від, адзначаецца ў большай колькасці ў час качовак і міграцый, а таксама на зімоўцы. Улетку птушка жыве як у густых лясах, так і ў рэдкалессі на краях гарэлых лясоў і высечак, але паколькі трымаецца ён вельмі схавана і рэдка трапляецца на вочы, яго нячаста можна заўважыць у гэты час года. Але зімой не заўважыць рознакаляровую птушку ў зграйках проста немагчыма.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насеннем раслін, ягадамі (асабліва рабіны).

Гняздо добра замаскiраванае, на бакавых галiнах елак, унутры ядлоўцаў або iншых кустоў. У падросце на вышынi прыбл. 1,5 м ад зямлi, у высокiх елках на нiжнiх галiнах — на вышынi 5-6 м. Няшчыльнае, з сухiх галiнак хваёвых дрэў (да 30 см, часта сарваных з дрэва, на якiм звiта гняздо) з прымессю моху i рэдка адраўнелых сцёблаў травянiстых раслiн; высцiлка з сухой травы, карэньчыкаў, моху i валосся, рэдка лiшайнiкаў.

Яйкi

Яйкi (звычайна 4-5, часам 3-7) авальныя, з завостраным вузейшым канцом, блакiтныя цi зялёна-блакiтныя; плямкi i рыскi кармiнавыя, вiшнёвыя або пурпурова-карычневыя, iх больш на шырокiм канцы. Часам глыбокіяплямкі светла-чырвона-фiялетавыя.

Падвiды

Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 3 падвiды.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pyrrhula coccinea

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Уюрковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе