wd wp Пошук:

Вялікая сініца

Вялі́кая сіні́ца[1] (Parus major) — птушка сямейства сініцавых атрада вераб’інападобных. Самы буйны і найбольш распаўсюджаны ў Беларусі від сініцавых.

Апісанне

Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 22-25 см, маса каля 20 г. Апярэнне галавы, горла, валляка і падхвосця чорнае, на галаве з сінім адлівам; чорная блiскучая галава з белымi шчокамi i чорны «гальштук» па сярэдзiне жоўтага споду цела, верхняя частка спіны жаўтавата-зялёная, крылы шаравата-блакітныя са светлай папярочнай паласой, хвост амаль чорны з блакітным напыленнем. 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым або аліўкава-зялёным верхам. Еўрапейская група з жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокi жаўтаватыя.

Голас — звонкае «пінь-пінь-чэржж». Песня громкая, звонкая «пілі-пілі-пілі… ін-ча-ін-ча».

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Арэал ахоплівае Палеарктыку (акрамя поўначы і Гімалаяў), а таксама Інда-Малайскі рэгіён. На Беларусі звычайны і нават шматлікі аселы і качуючы ўзімку від.

У дзікай прыродзе сустракаецца ў разнастайных лясах, звычайна на адкрытых участках, узлесках, па берагах вадаёмаў. Трымаецца таксама культурных ландшафтаў. Гняздуецца ў гаях, парках, садах, у вербняках уздоўж рэк, у лісцевых і мяшаных лясах, населеных пунктах.

Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца пераважна дробнымі насякомымі, іх лічынкамі і яйцамі, восенню і зімой часткова насеннем, на штучных кармушках ахвотна дзяўбе мяса і сала.

За невялікім выключэннем, размнажаецца з канца студзеня па верасень, робячы 2 кладкі за сезон. Гняздуе ў дуплах і пустэчах дрэў, а таксама ў разнастайных нішах як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання. Знешняя частка гнязда з няшчыльна ўкладзенага зялёнага моху з прымессю сухой травы (часам толькi мох). Унутраная частка — з касмыкоў воўны, валосся, шэрсці і пуху (часам з прымессю пёраў), добра пераплеценых паміж сабой. Унутраныя памеры залежаць ад прасторнасці месца, у якім знаходзіцца гняздо, дыяметр звычайна 5-6 см. Будуюць гняздо абедзьве птушкі 4-7 дзён.

Яйкі

Яйкі (звычайна 6-11) элiптычныя, часам асiметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Белыя, са слабым бляскам і дробнымі светла-чырвонымі плямкамі (часам зусім белыя). Памеры: 18 х 13,5 мм.

Наседжванне працягваецца 13-14 сутак. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 19-21 сут.

Падвіды

Адрозніваецца 31 падвiд[2], сярод іх:

Зноскі

  1. Артыкул Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401
  2. ptushki.org

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Сініцавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак