wd wp Пошук:

Шпак звычайны

Шпак звычайны (Sturnus vulgaris) — шырока распаўсюджаная пеўчая птушка сямейства шпаковых.

Апісанне

Даўжыня цела 22 см, размах крылаў 37-42 см. Амаль чорны з металiчным бляскам, у гнездавы перыяд амаль на ўсiм целе слаба акрэсленыя белыя плямкi i жоўтая дзюба. У негнездавы час дзюба цямнее i белыя плямкi становяцца больш выразнымi (асаблiва ў самкi). Маладыя аднолькава карычнева-шэрыя са светлым горлам.

Голас: разнастайныя песнi з мноствам запазычанняў, асабліва ад авяльгі. Устаўляе сухі клёкат і свісты, пад час спеваў трасе крыламi.

Знешне (памерамі, жоўтай дзюбаю і цёмнымі пёркамі) злёгку нагадвае чорных драздоў, але ў адрозненне ад іх ходзіць па зямлі, а не скача.

Пашырэнне

Распаўсюджаны на значнай тэрыторыі Еўразіі, а таксама паспяхова інтрадуцыраваны ў Паўднёвую Афрыку, Паўночную Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю. На поўдні і захадзе Еўропы аселы, а ў паўночнай і ўсходняй яе частцы з’яўляюцца пералётнай птушкай, у зімовыя месяцы шпакі мігруюць на поўдзень.

Тыповыя біятопы: лясы са шматлiкiмi палянамi i адкрытымi месцамi, разрэджаныя ўчасткі старых, дуплістых лясоў, паркі, групы дрэў сярод палёў і населеныя пункты. У Альпах даходзiць звычайна да 800 м над у.м. (але можа быць да 1500 м), на Каўказе (у Арменii) — да 1850 м. (макс. да 2300 м).

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі.

Гняздо часам ладзіць у калоніі, але звычайна гняздуе паасобку; у дупле (натуральным альбо штучным), шчылінах пабудоў цi пад дахамі, скальных шчылiнах цi нават у норах глiнiстых яроў. Гняздо можа выкарыстоўваць шматгадова. Аснову гнязда складаюць сухая трава i галiнкi (часта з сасновымi iголкамi). Высцiлка — мяккі подсцiл з сухой травы, саломы, сена, моху, пер’я, воўны, паперы і да т.п. з прымессю лісця i кветак.

Яйкі

Яйкі (звычайна 4-6, часам 3-9) слаба падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, светла-блакітныя з бляскам.

Падвіды

Акрамя таго, iснуюць яшчэ 4 падвiды.[1]

Зноскі

  1. http://www.ptushki.org/guide/bird/294.html#sthash.6zOD7i2p.dpuf

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шпаковыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта