wd wp Пошук:

Шэрая варона

Шэрая варона (Corvus cornix) — від птушак з сямейства крумкачовых.

Часам чорную і шэрую варону разглядаюць як падвіды аднаго віду — у гэтым выпадку чорную варону называюць Corvus corone corone, а шэрую — Corvus corone cornix.

Апісанне

Меншая за крумкача, адрознiваецца роўным заканчэннем хваста (у палёце) i больш слабай дзюбай. Даўжыня цела 44-49 см, размах крылаў 86-104 см. Чорная з шэрай спiнай i нiзам цела. Голас: глыбокае, чыстае i гучнае, паўтараемае па некалькі разоў, «краа», радзей больш ціхае «кiррк, аррк», гучыць часам больш мякка, увесну ціхае шчабятанне.

Пашырэнне

Насяляе адкрытыя тэрыторыi з купiнамi дрэў, ускрайкі дрэвастояў паблізу вільготных лугоў і палёў, засяляе i гарады. У Карпатах даходзiць да 800 м. На Беларусі адзін з найбольш звычайных відаў на гнездаванні і зімоўцы.

Пералётная і качуючая, асаблiва вандроўныя паўночныя i паўночна-ўсходнія папуляцыi. Месца зімовак у заходняй і паўднёвай частках арэала.

Асаблівасці біялогіі

Усяедная. Знішчае шкодных насякомых, падбірае мерцвячыну, адкіды. Разбурае птушыныя гнёзды, ловіць птушанят свойскіх птушак.

Будуе гняздо паблізу вершаліны або ў кроне высокіх дрэў з густой кронай, у развілцы тоўстых галін ля ствала. Гняздо слаістае: знешняя частка з густа, але няшчыльна ўкладзеных галін(іх канцы выступаюць па-за гняздо ў розных кірунках), потым ідзе слой зямлі з прымессю травы і моху, унутраная — з шэрсці і травы.

Яйкі 4-5 (часам 3-7), падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, блакiтнаватыя, зеленавата-блакітныя да алiўкава-зялёных з карычнева-ржавымі, аліўкавымі альбо фіялетава-папялістымі плямамі. Памеры: 43 х 31 мм.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вароны
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе