wd wp Пошук:

Polyporus squamosus

Страка́ч, губа́ лускаватая[1] (Polyporus squamosus) — грыб-трутавік, базідыяміцэт сямейства Поліпоравыя (Polyporaceae). Звычайна не разглядаецца, як ядомы, падрабязней глядзі ў раздзеле «Ужыванне».

Апісанне

Гіменафор маладога грыба
Polyporus squamosus у Севастопальскім парку Мінска

Пладовае цела грыба аднагадовае, размешчана звычайна невысока над зямлёй на ствалах дрэў.

Капялюшык мясісты, асіметрычны, дыяметрам да 30 (радзей да 40) см, спачатку ныркападобны, пазней раскінуты, часта некалькі уціснуты каля асновы. Край тонкі, загнута-апушчаны. Мякаць мяккая, пазней цвёрдая, губчата-коркавая, крышыцца; з мучністым прыемным пахам. Колер капялюшыка светла-жоўты, шараваты. На ўсёй паверхні размешчаны цёмна-карычневыя лускавінкі, размешчаныя хвалямі.

Гіменафор трубчасты, светлы (белы, жоўты), з дробнымі круглявымі або зубчастымі порамі (3-5 на мм). Споры белыя.

Ножка да 10 см даўжынёй, да 4 см таўшчынёй, эксцэнтрычная, шчыльная; у верхняй частцы сетчатапорыстая, бялёсая; каля асновы бура-чорная. Найбольшаяя таўшчыня каля ствала дрэва — каля 7 см. Маса грыба можа дасягаць 10 кг і больш. Краі пладовых целаў хвалістыя і падзеленыя на лопасці глыбокімі расколінамі. Грыб заўсёды пакрыты лёгкім пушком крэмава-жоўтага колеру.

Мякаць мяккая і сакавітая, даволі ломкая, белага колеру, амаль не валодае пахам і кіслявая на густ. Пры высушванні становіцца ломкай, кудзелістай і вельмі лёгкай.

Маладыя грыбы багата вылучаюць вадзяністыя кропелькі жоўтага колеру. Трубачкі жоўтыя, кароткія, доўгай 2—4 мм. Споравы парашок бледна-крэмавы.

Распаўсюджанне

Грыб распаўсюджаны на тэрыторыі ўмераных абласцей Паўночнага паўшар’я. Расце на адмерлых і жывых ствалах і галінах шыракалістых парод дрэў[1]. Паразіт-дрэваразбуральнік[1].

Ужыванне

У маладым выглядзе грыб ядомы (адварваюць).

Зноскі

  1. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паліпоравыя
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак