wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2008

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 (англ.: China Open 2008, таксама вядомы як Honghe Industrial China Open 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 30 сакавіка 2008 года ў Beijing University Students’ Gymnasium, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў дзевятым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £250,000, з якіх £48,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Стывен Магуайр з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Фергала О’Браена (5:3), Бары Хокінса (5:2), Найджэла Бонда ў чвэрцьфінале (5:0), Раяна Дэя ў паўфінальным матчы (6:5) і Шона Мёрфі ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Такім чынам, 27-гадовы шатландзец выйграў свой чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама другі турнір у сезоне (пасля перамогі на Трафеі Паўночнай Ірландыі ў лістападзе 2007 года).

Турнір

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2008.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 стаў дзявятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2007/2008.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £24,500 і склаў £250,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £13,000, склаўшы £48,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£48,000
Фіналіст
£22,500
Паўфіналісты
£12,000
Чвэрцьфіналісты
£6,500
1/8 фіналу
£4,275
1/16 фіналу
£2,750
1/24 фіналу
£1,725
1/32 фіналу
£1,325
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£250,000
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
£20,000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
£1,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
5000
Фіналіст
4000
Паўфіналісты
3200
Чвэрцьфіналісты
2500
1/8 фіналу
1900
1/16 фіналу
1400
700
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
400
200
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжан Аньда, Цаа Сіньлун, А Булацзян, Ян Цынцянь, Цзінь Лун, Лі Хан, Лі Юань і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Бары Пінчэса, Фергала О’Браена, Маркуса Кэмбэла, Майка Дана, Дэйва Харальда, Марка Алена, Марка Фу і Рыкі Уолдэна.

Першы гулец Лік Другі гулец
Бары Пінчэс 5:1 Чжан Аньда
Фергал О'Браен 5:2 Цаа Сіньлун
Маркус Кэмбэл 5:4 А Булацзян
Майк Дан 5:1 Ян Цынцянь
Дэйв Харальд 5:4 Цзінь Лун
Марк Ален 5:2 Лі Хан
Марка Фу 5:4 Лі Юань
Рыкі Уолдэн 5:3 Юй Дэлу

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1   Грэм Дот 1  
  Бары Пінчэс 5  
      Бары Пінчэс 1  
    Найджэл Бонд 5  
13   Стывен Лі 3
  Найджэл Бонд 5  
    Найджэл Бонд 0  
  10   Стывен Магуайр 5  
10   Стывен Магуайр 5  
  Фергал О'Браен 3  
  10   Стывен Магуайр 5
    Бары Хокінс 2  
8   Стывен Хендры 1
  Бары Хокінс 5  
  10   Стывен Магуайр 6  
  16   Раян Дэй 5  
6   Пітэр Эбдан 5  
  Джэймі Коўп 1  
  6   Пітэр Эбдан 2
  12   Марк Уільямс 5  
12   Марк Уільямс 5
  Маркус Кэмбэл 1  
  12   Марк Уільямс 3
  16   Раян Дэй 5  
16   Раян Дэй 5  
  Мэцью Стывенс 3  
  16   Раян Дэй 5
  4   Кен Доэрці 3  
4   Кен Доэрці 5
  Майк Дан 2  
10   Стывен Магуайр 10
3   Шон Мёрфі 9
3   Шон Мёрфі 5  
  Дэйв Харальд 3  
  3   Шон Мёрфі 5  
  9   Дзін Цзюньхуэй 4  
9   Дзін Цзюньхуэй 5
  Джо Пэры 3  
  3   Шон Мёрфі 5  
    Марк Ален 3  
14   Алістэр Картэр 5  
  Сцюарт Бінэм 3  
  14   Алістэр Картэр 3
    Марк Ален 5  
7   Ніл Робертсан 2
  Марк Ален 5  
  3   Шон Мёрфі 6
  11   Марк Сэлбі 3  
5   Роні О'Саліван 4  
  Марка Фу 5  
    Марка Фу 3
  11   Марк Сэлбі 5  
11   Марк Сэлбі 5
  Рыкі Уолдэн 2  
  11   Марк Сэлбі 5
  2   Джон Хігінс 2  
15   Стыў Дэвіс 2  
  Марк Кінг 5  
    Марк Кінг 1
  2   Джон Хігінс 5  
2   Джон Хігінс 5
  Джо Свэйл 4  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 30 сакавіка 2008.
Стывен Магуайр (10)
Шатландыя
10:9 Шон Мёрфі (3)
Англія
Дзённая сесія: 60:41, 32:63 (54), 0:72 (72), 74:0 (74), 120:0 (106), 68:24, 114:0 (102), 0:136 (136)
Вячэрняя сесія: 24:75 (75), 36:61, 8:92 (81), 39:74, 137:0 (137), 80:15, 80:0 (80), 97:17 (89), 0:107 (86), 46:61, 64:40
137 Найвышэйшая серыя 136
3 Соценныя серыі 1
6 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Спорт у Кітаі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры
Катэгорыя·2008 год у снукеры
Катэгорыя·Снукерны сезон 2007/2008
Катэгорыя·2008 год у Пекіне
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Кітаі