Яраслаў Антонавіч Вашча́к (19 лютага 1921, г. Броды — 2 сакавіка 1989, п. Лясны, Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — украінскі, расійскі, беларускі дырыжор і педагог. Народны артыст СССР (1979)[1].
Вучыўся ў Стрыйскім філіяле інстытута імя Лысенкі (1929-38) і Львоўскай кансерваторыі (1940-41). Выкладчыкамі Вашчака былі М. Ф. Калеса[ru], С. П. Людкевіч[ru], В. А. Барвінскі[ru], А. І. Кос-Анатольскі[ru].
З 1940 года — хормайстар, з 1944 — дырыжор, з 1953 — галоўны дырыжор Львоўскага тэатра оперы і балета.
У 1963—1965 гадах — галоўны дырыжор Адэскага тэатра оперы і балета.
У 1965—1967 гадах — галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Дзяржаўнай філармоніі ў Грозным (Чачэна-Інгушская АССР).
У 1967—1970 гадах — галоўны дырыжор Варонежскага тэатра оперы і балета[ru].
У 1970—1972 гадах — галоўны дырыжор Казанскага тэатра оперы і балета[ru]. У гэтыя ж гады выкладаў у Казанскай кансерваторыі[ru].
З 1972 галоўны дырыжор, з 1980 дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
У 1973—1976 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі.
Памёр 2 сакавіка 1989 года ў анкалагічнай клініцы ў пасёлку Лясны.
Выканаўчай манеры Я. Вашчака ўласціва злучэнне эмацыйнай свабоды з асцярожнымі адносінамі да аўтарскага тэксту[1].
Кіраваў пастаноўкамі опер і балетаў у розных тэатрах СССР.
Оперы:
Балеты:
Оперы:
Оперы:
Оперы:
Балеты:
Балеты:
Оперы:
У 2002 годзе ў люстраным зале Львоўскага тэатра оперы і балета імя С. Крушальніцкай былі ўсталяваны бюсты пяці творцаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё калектыву. Сярод іх і скульптурны партрэт дырыжора Яраслава Вашчака.