wd wp Пошук:

Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кандрусевіч. Уладзі́мір Пятро́віч Кандрусе́віч (нар. 29 верасня 1949, Гродна, БССР) — беларускі кампазітар . Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гродне. Яго бацька, кравец, любіў спяваць, Рыгор Шырма запрашаў яго ў свой славуты калектыў.

Хадзіў у музычную школу, хоць вельмі не хацеў. Першыя спробы напісання ўласных сачыненняў з’явіліся ў музычнай вучэльні. Беларускую кансерваторыю закончыў двойчы, спачатку як піяніст. У студэнцкія гады захапляўся «The Beatles», іграў на гітары. Іграў на танцах, у Доме культуры 1-га цагельнага завода. Пасля атрымання адукацыі год працаваў канцэртмайстрам у Оперным тэатры. Потым паступіў у кансерваторыю другі раз, ужо на кампазіцыю, у клас Яўгена Глебава.[2]

Бацька мастака Уладзіміра Кандрусевіча.

Творчасць

Напісаў музыку больш чым да 200 спектакляў і 32 фільмаў, удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за стварэнне музыкі да балета «Мефіста», мюзіклаў «Шклянка вады», «Джулія», «Соф’я Гальшанская», «Байкер». Мюзікл «Соф’я Гальшанская», пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.

Поўнаметражныя ігравыя фільмы «Кіндэрвілейскі прывід» і «Рыжык у Залюстроўі», аўтар музыкі да якіх — Уладзімір Кандрусевіч, атрымалі высокую ацэнку на розных кінафестывалях.

Адным з этапаў творчага шляху Уладзіміра Кандрусевіча стала супрацоўніцтва з прадзюсерскім цэнтрам «Спамаш».[3]

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992).

Зноскі

  1. Фотасправаздача. Адкрыццё выставы «Святло і паветра». Да 100-годдзя з дня нараджэння Натана Майсеевіча Воранава (нявызн.), Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь . Праверана 20 красавіка 2019. Архівавана 20 красавіка 2019.
  2. Уладзімір Кандрусевіч вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі (нявызн.), Звязда (16.07.2016 00:25). Праверана 20 красавіка 2019.
  3. Акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Кандрусевіч” (нявызн.), Нацыянальная бібліятэка Беларусі (25 Кра 2018). Праверана 20 красавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Л. Мазалеўскай
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне