wd wp Пошук:

Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай

Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя С. А. Крушальніцкай — тэатр у Львове (Украіна). Адрас: Львоў, праспект Свабоды, 28.

Гісторыя

У 1895 годзе быў аб’яўлены конкурс, у якім перамог праект дырэктара Львоўскай вышэйшай мастацка-прамысловай школы Зігмунта Гаргалеўскага. З. Гаргалеўскі кіраваў усімі землянымі і будаўнічымі работамі. Будаўніцтва пачалося ў чэрвені 1897 гады і доўжылася амаль тры гады.

Вялікі гарадскі тэатр (так зваўся Оперны тэатр да 1939 года) адкрыўся 4 кастрычніка 1900 года. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел пісьменнік Генрык Сянкевіч.

У 1956 годзе атрымаў імя Івана Франко, у 1966 годзе — званне акадэмічнага. У канцы 1970-х закрываўся на рэканструкцыю, ізноў быў адкрыты ў 1984 годзе. У 1996 годзе тут адбывалася адна з сустрэч прэзідэнтаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У снежні 2020 года была створана паменшаная бронзавая копія Опернага тэатра ў Львове[1].

Зноскі

  1. https://ulvovi.info/ru/fullnews/105328-vo-lvove-poyavilas-malenkaya-kopiya-opernogo-teatra
Тэмы гэтай старонкі (6):
Тэатры Львова
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Львоў
Тэатры Украіны
Тэатры паводле алфавіта