wd wp Пошук:

Марыс Равель

Жазеф Марыс Равель[3] (фр. Joseph Maurice Ravel, 7 сакавіка 1875 - 28 снежня 1937) — французскі кампазітар-імпрэсіяніст, дырыжор, адзін з рэфарматараў музыкі XX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1905). Ганаровы доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1929).

Творчасць

Фарміраванне творчасці М. Равеля праходзіла пад уплывам К. Дэбюсі, а таксама рускіх кампазітараў, асабліва М. МусаргскагаІ. Стравінскім М. Равель працаваў над партытурай «Хаваншчыны» для пастаноўкі оперы ў Парыжы, аркестраваў «Карцінкі з выстаўкі»).

У творах спалучаў тэндэнцыі імпрэсіянізму (каларыстачныя гармонія і аркестроўка, складаныя рытмы) з класічнай яснасцю і выразнасцю формы, ярка прасочваецца сувязь з французскім, іспанскім і іншым фальклорам. Пазней выразна акрэсліліся неакласічныя тэндэнцыі.

Сярод твораў: оперы «Іспанская гадзіна» (паст. 1907), «Дзіця і чараўніцтва» (паст. 1925), балеты «Дафніс і Хлоя», «Сон Фларыны, ці Матухна-гусыня», «Адэлаіда, ці Мова кветак» (усе паст. 1912), харэаграічная паэма «Вальс» (1920); інструментальная музыка: для аркестра уверцюра «Шахеразада» (1898), «Іспанская рапсодыя» (1907), «Балеро» (харэагр. паст. 1928); 2 канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1-ы для левай рукі, 1930; 1931); для фартэпіяна «Павана на смерць інфанты», «Гульня вады», сюіта «Пахавальня Куперэна», цыкл «Адбіткі» і інш.

Выступаў як піяніст і дырыжор пераважна са сваімі творамі.

Сачыненні

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598651 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.191.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікідадзеныя:Артыкулы без інтэрвікі-спасылак на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак