wd wp Пошук:

Хвошч галінасты

Хвошч галінасты[1][2][3] (Equisetum ramosissimum Desf.) — від хвошчападобных раслін.

Этымалогія

лац.: ramosissimum — «са мноствам галінак»[4].

Апісанне

Шматгадовая расліна, карэнішчавы геафіт. Высокі хвошч, да аднаго метра даўжынёй, разгалінаваны. Дыяметр ствала складае да 1 см, з 8-20 рэбрамі. Сцеблы зялёныя, калі сухія — бялёсыя, не зімуюць. Шышкі 8-15 мм, завостраныя. Споры 35-55 мікраметраў. 2n = 216 храмасом.

Распаўсюджанне

Афрыка: Кенія; Танзанія; Уганда; Эфіопія; Самалі; Алжыр; Егіпет [укл. Сінай]; Лівія; Марока; Туніс; Ісландыя; Малаві; Мазамбік; Замбія; Зімбабвэ; Лесота, Намібія, Паўднёвая Афрыка; Свазіленд; Мадагаскар; Маўрыкій. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Дагестан, Перадкаўказзе, Заходняя Сібір, Еўрапейская частка. Азія: Кітай, Японія; Тайвань; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Туркменістан; Узбекістан; Кіпр; Ізраіль; Іярданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Індыя; Шры-Ланка; Філіпіны. Еўропа: Эстонія, Латвія; Літва; Украіна; Аўстрыя; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Швейцарыя; Індыя; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Турцыя; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія; Іспанія. Натуралізаваны: у іншых краінах.

Расце ў трапічных і ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Жыве ў месцах з высокім уздзеяннем чалавека, такіх як набярэжныя, пасевы, краі арашальных каналаў і г.  д. Любіць пяшчаны або жвіравы грунт. Расце ва ўмераным клімаце ў сырых, паўцяністых участках ва ўсім свеце, асабліва ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе, за выключэннем Аўстраліі, дзе расце пераважна на пясчаных, сухіх, камяністых месцах і абочынах.

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 49. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Довідник назв рослин України
  3. Стан та перспективи розвитку природно-заповідної справи у Харківській області Архівавана 31 сакавіка 2016. (укр.)
  4. Dictionary of Botanical Epithets

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Каўказа
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1799 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Хвашчовыя