wd wp Пошук:

ФК Славія Мазыр

«Славія»беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 гады выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезона 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

У пачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб – «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезона 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала аднім з лідараў лігі. У сярэдзіне сезона мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезона, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з часу іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.

Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сезон 2020 каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сезон 2021 пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў Вышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сезона вынікі пагоршыліся, і пасля няўдалай серыі (чатыры паражэнні запар) у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнерам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі.

Эмблемы

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на лістапад 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Беларусь Бр Даніла Сокал 2001
22 Беларусь Бр Яўген Іваненка 1995
84 Беларусь Бр Мікалай Раманюк 1984
3 Беларусь Аб Дзмітрый Ігнаценка 1995
15 Беларусь Аб Андрэй Альшанік 1999
18 Беларусь Аб Ілья Руцкі 1999
31 Беларусь Аб Ігар Тыманюк 1994
93 Расія Аб Георгій Бугулаў 1993
6 Малдова ПА Крысціян Дрос 1998
7 Беларусь ПА Яўген Зямко 1996
8 Беларусь ПА Яўген Барсукоў Капітан каманды 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
13 Беларусь ПА Уладзіслаў Полаз 2001
19 Беларусь ПА Глеб Жэрдзеў 2000
20 Беларусь ПА Андрэй Чухлей 1987
81 Беларусь ПА Уладзіслаў Жук 1994
88 Беларусь ПА Мікалай Рабых 2001
96 Беларусь ПА Валерый Патароча 1996
98 Беларусь ПА Дзмітрый Крывашэеў 1998
9 Малдова Нап Андрэй Кобец 1997
34 Беларусь Нап Арцём Пятрэнка 2000
77 Беларусь Нап Даніла Слесарчук 2001

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь Бр Дзмітрый Кунец 2000
Беларусь Бр Сяргей Паграноўскі 2004
Беларусь Бр Іван Уласаў 2004
44 Беларусь Аб Данііл Пруднік 2004
Беларусь Аб Дзмітрый Браім 2002
Беларусь Аб Міхаіл Віткоўскі 2004
Беларусь Аб Максім Патапаў 2003
Беларусь Аб Аляксей Тупік 2004
Беларусь Аб Віктар Цясёлкін 2003
Беларусь Аб Андрэй Чупін 2001
Беларусь ПА Уладзіслаў Андрасовіч 2003
Беларусь ПА Максім Бокараў 2003
Беларусь ПА Юрый Васіленка 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
В’етнам ПА Ву Шуан Тхань 2000
Беларусь ПА Павел Катляроў 2004
Беларусь ПА Аляксандр Конеў 2004
Беларусь ПА Яраслаў Піскун 2003
Беларусь ПА Аляксандр Рафаловіч 2000
Беларусь ПА Уладзіслаў Савіцкі 2004
Беларусь ПА Дзяніс Тарасенка 2004
Беларусь ПА Данііл Цык 2005
Беларусь Нап Дзмітрый Аўрамчук 2003
Беларусь Нап Мікіта Жулега 2004
Беларусь Нап Уладзіслаў Карабун 2003
Беларусь Нап Аляксей Судзянкоў 2005

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Другая (Д2)71556418–22161/32 фіналу
1992/93Другая (Д2)230225354–14491/32 фіналу
1993/94Другая (Д2)228195448–18431/16 фіналу
1994/95Другая (Д2)1302433106–1751Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу
1995Першая (Д1)215113144–936Пераможца
1996Першая (Д1)130244264–17761/8 фіналу
1997Першая (Д1)6301271139–3043Чвэрцьфінал
1998Вышэйшая (Д1)628129741–3645ФіналістЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)230205574–2565Пераможца
2000Вышэйшая (Д1)130235278–2574Фіналіст
2001Вышэйшая (Д1)726135849–2744Чвэрцьфінал
2002Вышэйшая (Д1)1126661438–61241/8 фіналу
2003Вышэйшая (Д1)1430671729–64251/16 фіналу
2004Вышэйшая (Д1)1230941732–51311/8 фіналу
2005Вышэйшая (Д1)1426251914–60111/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2006Першая (Д2)4261110544–24431/16 фіналу
2007Першая (Д2)1326461626–44181/16 фіналу
2008Першая (Д2)1326651533–62231/16 фіналу
2009Першая (Д2)1327[upper-alpha 1]581423–41231/8 фіналу
2010Першая (Д2)9301071333–44371/16 фіналу
2011Першая (Д2)130225353–15711/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2012Вышэйшая (Д1)1030761722–58271/8 фіналу
2013Вышэйшая (Д1)1232581924–47231/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2014Першая (Д2)230186655–38601/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2015Вышэйшая (Д1)1026751433–50261/8 фіналу
2016Вышэйшая (Д1)1030981333–49351/8 фіналу
2017Вышэйшая (Д1)1530481826–50201/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2018Першая (Д2)128217069–13701/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2019Вышэйшая (Д1)8301071335–4037Паўфінал
2020Вышэйшая (Д1)9301091141–49391/8 фіналу
2021Вышэйшая (Д1)1430881442–50321/8 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 2]21101–0
2022Вышэйшая (Д1)10301071342–4637Удзельнічае
  1. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2021.

Міжнародныя кубкі

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1996—1997 Кубак Кубкаў Папярэдні раўнд Ісландыя Рэйк’явік 2:2 (Х) 0:1 (Г) 2:3
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Малдова Канструктарул (Кішынёў) 1:1 (Г) 3:2 (Х) 4:3
2 к/р Грэцыя Алімпіякос (Пірэй) 0:5 (Г) 2:2 (Х) 2:7
1997—1998 Кубак УЕФА 1 раўнд Грузія Дынама (Тбілісі) 1:1 (Х) 0:1 (Г) 1:2
2000—2001 Кубак УЕФА 1 к/р Ізраіль Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:0 (Г) 1:1 (в.г. 0:1)
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Фарэрскія астравы ВБ (Вагур) 0:0 (Г) 5:0 (Х) 5:0
2 к/р Славакія Інтэр (Браціслава) 0:1 (Х) 0:1 (Г) 0:2

Неафіцыйныя турніры

Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
1997 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D Расія Зборная клубаў Расіі 2:5
Латвія Сконта 1:2
Туркменістан Капетдаг 0:3
2001 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Расія Спартак (Масква) 1:3
Таджыкістан Варзоб 1:1
Літва Каўнас 4:3

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Основной состав

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1987 годзе