wd wp Пошук:

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін (30 ліпеня 1958, Гомель2 ліпеня 2017, Мінск) — беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст; доктар гістарычных навук (1999), прафесар гісторыі (2009).

Біяграфія

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981; гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства). Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук (АН) БССР (1981 — 1984). На фарміраванне гістарычнага светапогляду найбольшы ўплыў аказалі Х. Артэга-і-Гасет, Л. Н. Гумілёў, Э. М. Загарульскі, Г. Косіна, А. Р. Мітрафанаў, В. І. Сычоў.

У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Мілаградская культура (актуальные праблемы даследавання)», навуковы кіраўнік — прафесар Л. Д. Побаль. У 1999 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Плямёны і народы „заскіфскай“ Поўначы і Паўночнага Усходу». Дацэнт (2005). Прафесар (2009). Малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР; галоўны спецыяліст, начальнік аддзела Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2002 г. — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002 — 2012). Стыпендыят Германскага археалагічнага інстытута (2007). Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

Творы

Кнігі

Артыкулы

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Рассадзін, С.Я. Клондзік супраць “Валадара рога” // Беларуская думка. — 2016. — № 4. — С. 65.
  2. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі 2 ліпеня
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў