wd wp Пошук:

Эдуард Міхайлавіч Загарульскі

Эдуард Міхайлавіч Загарульскі (нар. 18 снежня 1928, Тула) — беларускі гісторык, археолаг, доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1986), правадзейны член Акадэміі адукацыі РБ, Заслужаны работнік вышэйшай школы. Прадметам навуковых даследаванняў Э. М. Загарульскага з’яўляюцца старажытныя гарады, этнічная гісторыя Беларусі і праблемы паходжання і рассялення славян.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 снежня 1928 года ў Туле. Скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953), з таго жа года працаваў у Сектары археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, дзе закончыў аспірантуру (1957). З 1962 працуе ў БДУ, заснаваў (1973) і на працягу 24 гадоў быў кіраўніком кафедры археалогіі гістарычнага факультэта БДУ. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ (19861991).

Навуковая дзейнасць

Даследаваў старажытныя Мінск, Рагачоў, Заслаўе, Касцяны, Копысь, Свіслач, Стрэшын, іншыя замкі і курганныя магільнікі перыяду ранняга і развітога Сярэднявечча. Падчас раскопак Мінска (19581961) даследаваў яго абарончыя збудаванні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсходняй часткі замчышча і жылых будынкаў. На працягу дзевяці палявых сезонаў паспяхова даследаваў раннефеадальны замак Вішчын, пры раскопках якога выяўлены ўнікальны на тэрыторыі Беларусі грашова-рэчавы скарб XII—XIII ст. (Гл. таксама Вішчынскі скарб)

Бібліяграфія

Апублікавана звыш 100 навуковых работ, у тым ліку 10 аўтарскіх манаграфій і брашур.

Манаграфіі

У сааўтарстве

Падручнікі і дапаможнікі

Аўтарэфераты дысертацый

Рэдактар

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ