wd wp Пошук:

Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мітрафанаў.

Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў (5(18) кастрычніка 1912, в. Асташкава (Асташкаўскае сельскае паселішча)(руск.) бел., Цвярская губерня, цяпер Цвярская вобласць, Расія — 18 красавіка 1988) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1956).

Біяграфія

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1912 года ў в. Асташкава Цвярской губерні. Скончыў Ленінградскі інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў настаўнікам гісторыі, у Ленінградскім універсітэце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1982 у Інстытуце гісторыі АН БССР, выкладаў у БДУ. Вывучаў жалезны век на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі. 3 1950-х даследаваў гарадзішчы Вязынка Маладзечанскага раёна, Збаравічы, Лабеншчына, Малышкі, Навасёлкі і інш., сістэматызаваў і класіфікаваў старажытнасці культуры штрыхаванай керамікі, зрабіў значны ўклад у распрацоўку канкрэтна-гістарычнага ўяўлення пра характэрныя асаблівасці матэрыяльнай культуры, грамадскі лад, гаспадарчую дзейнасць, паходжанне і этнічную прыналежнасць плямён гэтай культуры, сцвярджаў іх балтамоўны характар. Увёў у навуковы ўжытак паняцце днепра-дзвінскай культуры як адзінага этнакультурнага масіву паўноўнай Беларусі і Смаленшчыны. У 1960-я выявіў у паўночна-заходнім рэгіёне дняпроўскага басейна і ў Панямонні Беларусі некалькі дзесяткаў паселішчаў банцараўскай культуры і даследаваў некаторыя з іх (Гарадзішча Мядзельскага раёна, Гуры, Дзедзілавічы, Равячка). Аналіз сацыянальна-эканамічнага развіцця банцараўскага насельніцтва прывёў А. Р. Мітрафанава да высновы, што тэрыторыя сярэдняй і паўночнай Беларусі разам са Смаленшчынай складаюць адзіны культурна-археалагічны масіў, які належаў усходне-балцкай супольнасці. Навуковую каштоўнасць маюць вывучаныя ім жытлы наземнага і паўзямлянкавага тыпаў. Канструкцыйныя асаблівасці наземных жытлаў, на яго думку, мелі мясцовае паходжанне, а паўзямлянкі звязаны з уплывам культуры кіеўскага тыпу (Адаменка, Тайманава). Адзін з аўтараў «Нарысаў на археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970). «Гісторыі Беларускай ССР» (т.1, 1972).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваторжскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе