wd wp Пошук:

Сяргей Піліпавіч Нікалаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікалаеў.

Сяргей Піліпавіч Нікала́еў (13 ліпеня 1889, Масква — 26 чэрвеня 1973) — расійскі і беларускі тэатральны мастак. Заслужаны артыст РСФСР (1932). Народны мастак Беларускай ССР (1949). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1950)[1].

Біяграфія

Скончыў у 1912 годзе Строганаўскае мастацка-прамысловае вучылішча[ru] ў Маскве, вучань Канстанціна Каровіна. У 19101917 гадах працаваў у тэатрах Масквы, у 19381959 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Яго дэкарацыі адметныя высокім жывапісным майстэрствам, арганічным адзінствам музычных і зрокавых вобразаў, выразнасцю пабудовы сцэнічнай прасторы, глыбокім веданнем перспектывы. У Вялікім тэатры ў Маскве аформіў дэкарацыі да оперы «Дэман» Артура Рубінштэйна (1936).

У дэкарацыях да беларускіх нацыянальных спектакляў выявіў веданне народнага дойлідства і нацыянальнага касцюма. Сэнсавую і эмацыйную нагрузку атрымаў сцэнічны пейзаж, які стаў арганічным звяном падзей у операх «У пушчах Палесся» (1939), «Надзея Дурава» (1956) Анатоля Багатырова, «Алеся» (1944) і «Дзяўчына з Палесся» (1953) Яўгена Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса (1947), балетах «Князь-возера» (1949), «Палымяныя сэрцы» (1955) Васіля Залатарова.

Дэкарацыям да спектакляў рускай класікі ўласцівы гарманічнае ўзаемадзеянне колеру з характарам вобразаў, гістарычныя дакладнасць: оперы «Царская нявеста» (1938), «Садко» (1957) Мікалая Рымскага-Корсакава, «Пікавая дама» (1941, 1948), «Чаравічкі» (1949), «Мазепа» (1952) Пятра Чайкоўскага, «Дуброўскі» Эдуарда Напраўніка[ru] (1948), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1949), «Іван Сусанін» Міхаіла Глінкі (1950), «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага (1954). Маштабнасцю вобразаў і лірызмам вызначаюцца дэкарацыі да балетаў «Лебядзінае возера» (1948), «Спячая прыгажуня» (1954) Пятра Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Цэзара Пуні (1949).

Аформіў дэкарацыі да опер і балетаў «Чыа-Чыа-сан» Джакама Пучыні (1940, 1945), «Марная засцярога(руск.) бел.» П. Л. Гертэля (1943), «Кармэн» Жоржа Бізэ (1945), «Травіята» (1946), «Рыгалета» (1948) Джузэпэ Вердзі, «Фаўст» Шарля Гуно (1950), «Эсмеральда» Цэзара Пуні, «Ціхі Дон(руск.) бел.» Івана Дзяржынскага, «Марозка» Міхаіла Красева[ru] (усе 1951), «Аіда» (1953, 1970) Джузэпэ Вердзі.

Зноскі

  1. За дэкарацыі да балета В. Залатарова «Князь-возера»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сцэнографы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Народныя мастакі Беларускай ССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Сцэнографы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве